Таццяна Мікітаўна Талстая

пісьменніца, публіцыст, тэлевядучая

Таццяна Мікітаўна Талстая (3 мая 1951, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійская пісьменніца, публіцыст і тэлевядучая.

Таццяна Мікітаўна Талстая
руск.: Татьяна Никитична Толстая
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 мая 1951(1951-05-03)[1][2][…] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Мікіта Аляксеевіч Талстой[d][3]
Маці Nataliya Mikhailovna Lozinskaya[d][3]
Муж Andrey Lebedev[d]
Дзеці Арцемій Лебедзеў
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, эсэістка, літаратурная крытык, журналістка, тэлевядучая, публіцыстка, вядучая, педагог, філолаг, навэліст
Гады творчасці з 1983
Жанр проза, апавяданне, раман, эсэ і нарыс
Мова твораў руская
Прэміі
Узнагароды
tanyant.livejournal.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Унучка А. М. Талстога, М. Л. Лазінскага. Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт.

Друкуецца з 1983. У апавяданнях (зборнікі «На залатым ганку сядзелі...», 1987; «Кахаеш, не кахаеш», 1997), адметных назіральнасцю і вытанчанасцю стылю, — душэўная смута сучаснага чалавека, які перажывае разлад з рэчаіснасцю, страту маральных арыенціраў. Найбольш вядомы фантастычны раман пісьменніцы — «Кысь» (2000), які атрымаў прэмію «Трыумф»; у ім спалучэнне «чорнага» гумару з тонкай іроніяй і сатырай. Аўтар кніг эсэ, нарысаў, артыкулаў «Сёстры» (1998), «Двое» (2001, абедзве разам з сястрой Н.Талстой) і інш.

Творы Таццяны Талстой, у тым ліку зборнікі апавяданняў «Кахаеш, не кахаеш», «Рака Акервіль», «Дзень», «Ноч», «Разынкі», «Кола», «Белыя сцены», перакладзены на шматлікія мовы свету.

Шырокая папулярнасць прыйшла да пісьменніцы ў 2002 годзе, калі яна стала сувядучыя тэлевізійнай праграмы «Школа зласлоўя». У 2011 годзе ўвайшла ў рэйтынг «Сто самых уплывовых жанчын Расіі», складзены радыёстанцыяй «Эхо Москвы», інфармацыйнымі агенцтвамі РІА Навіны, «Інтэрфакс» і часопісам «Огонёк».

Сын — Арцемій Лебедзеў.

Зноскі

  1. Татьяна Толстая // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tatjana Nikititschna Tolstaja // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г https://museumstudiesabroad.org/tatyana-tolstaya-biography/

Літаратура

правіць