Таццянка
беларускі народны танец
«Тацця́нка»[1][2] — беларускі народны танец.
Таццянка | |
---|---|
Кірунак: | народны танец |
Памер: | 2/4 |
Тэмп: | ад умеранага да жвавага |
Вытокі: | беларускія |
Музычны памер 2/4. Тэмп ад умеранага да жвавага. Выконваецца танец парамі і адной дзяўчынай — Таццянкай. Хлопцы па чарзе спяваюць куплеты аднайменнай песні і танцуюць перад дзяўчынай. Дзяўчына паказвае абыякавасць да хлопцаў, потым выбірае аднаго з іх. Былая партнёрка хлопца становіцца чарговай Таццянкай.
Танец зафіксаваны ў канцы XIX стагоддзя ў Дзісенскім павеце[1]. У вёсцы Галачэва Чавускага раёна зафіксаваны варыянт танца, у якім дзве пары выканаўцаў, стоячы адна насупраць другой, выконвалі серыю хуткіх і дробных прыпаданняў да зямлі ў сінкапіраваным рытме, увесь час змяняючы ракурсы цел, а ў канцы танца пары мяняліся месцамі[2].
Крыніцы
правіць- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б Этнаграфія Беларусі 1989.
Літаратура
правіць- Хвораст І. М. «Тацця́нка» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Чурко Ю. М. «Тацця́нка» // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 493. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.