Таўстадзюбая пячураўка (Phylloscopus schwarzi) — пеўчая птушка з сямейства валасянкавыя (Sylviidae).
Таўстадзюбая пячураўка дасягае даўжыні ад 12 да 13 см. Вага самцоў складае ў сярэднім амаль 14 г, самак — 13 г.
Вобласць распаўсюджання таўстадзюбай пячураўкі распасціраецца ад Сахаліна аж да Паўночнага ўсходу Кітая і поўначы Карэі. У Еўропе гнездавыя папуляцыі адсутнічаюць.
Рэгіён зімоўкі — паўднёвы ўсход Азіі ад Кітая да М’янмы. Міграцыя пачынаецца з верасня, а ў канцы кастрычніка птушкі прылятаюць у свае зімовыя кватэры. У сярэдзіне сакавіка птушкі пакідаюць месцы гнездавання і, пачынаючы з сярэдзіны мая, вяртаюцца назад.
Жыццёвая прастора — светлыя лясы з густым падлескам. Акрамя таго, птушкі жывуць на ўскраіне тайгі і селяцца таксама ў гарах ля верхняй мяжы лесу.
Харчаванне складаецца з павукоў і насякомых, якіх птушкі шукаюць у траве і хмызняку.
Зноскі
- Hans-Günther Bauer, Einhard Bezzel und Wolfgang Fiedler (Hrsg): Das Kompendium der Vögel Mitteleuropas: Alles über Biologie, Gefährdung und Schutz. Band 2: Passeriformes — Sperlingsvögel, Aula-Verlag Wiebelsheim, Wiesbaden 2005, ISBN 3-89104-648-0