Трамвай № 1 (Мінск)
Трамвай № 1 — трамвайны маршрут у горадзе Мінску, маршрутам руху ад ДП «Плошча Мяснікова» да ДС «Зялёны Луг».

Гісторыя правіць
Трамвайны маршрут № 1 адкрыўся 3 кастрычніка 1929 года і працягнуўся ад станцыі Таварнай да Камароўкі, але ўжо з 1 ліпеня 1930 ён быў працягнуты ад Камароўкі да Выстаўкі (раён цяперашняй плошчы Калініна)[1]. У такім выглядзе маршрут праіснаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны[1].
У 1943 годзе на Вялікдзень трамвайны рух быў адноўлены акупацыйнымі ўладамі. Пра гэта ў газеце з'явілася наступная абвестка[2]:
Ад сыботы пайшоў iзноў Менскi трамвай! Тымчасам ходзiць ён на лiнii былога № 1 ад Камароўскага парку й пакуль да Лiповае вулiцы (б. Валадарскага), паступова асвойваючы й далейшыя дзялянкi ў кiрунку да пасажырскага вакзалу. На ўсёй лiнii ўстаноўлена 10 упынак.
У другой палове чэрвеня 1944 адбылося адкрыццё другой чаргі трамвая, падоўжаны маршрут якога звязваў Выстаўку і Таварную станцыю. На лініі працавала чатыры вагоны[3].
Пры адступленні з Мінска немцы разабралі частка шляхоў, знялі кантактную сетку, вывезлі абсталяванне цягавай падстанцыі. У выніку бамбардзіровак быў разбураны будынак трамвайнага парку, знішчана рэшта ліній і рухомы састаў[3].
Праз год маршрут № 1 быў адноўлены ў межах станцый Валадарскага — Выстаўка[1]. Праз кароткі час маршрут працягнуўся ад Чыгуначнага вакзала да парка Чалюскінцаў[1]. З кастрычніка 1946 года быў адноўлены даваенны выгляд маршрута «Таварная — Парк Чалюскінцаў». З 18 ліпеня 1948 года маршрут крыху змяніў траекторыю, але канцавыя прыпынкі засталіся тымі ж[1]. Яшчэ дзве падобныя змены чакалі маршрут у 1949 і 1956 гадах[1]. З 1 лістапада 1957 года трамвай № 1 пачаў хадзіць ад ДС Таварная да Сельгаспасёлка, а з 1961 — ад Рэспубліканскай да Сельгаспасёлка[1].
З 1965 года маршрут быў працягнуты ад Сельгаспасёлка да ДС Зялёны Луг[1]. У 1975 годзе маршрут набывае сучасны выгляд: ад ДС Мясніковіча да ДС Зялёны Луг. У такой форме ён існуе і да гэтага часу[1].
З 2014 да восені 2018 года быў часова адменены ў сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метро.
Траса правіць
Вул. Бабруйская, вул. Ульянаўская, вул. Першамайская, вул. Змітрака Бядулі, пл. Змітрака Бядулі, вул. Казлова, пр. Машэрава, вул. Чырвоная, вул. Якуба Коласа, Лагойскі тракт[4].
Прыпынкі правіць
Назва | Іншыя маршруты трамваяў | Маршруты аўтобусаў | Маршруты тралейбусаў | Станцыі метро |
---|---|---|---|---|
Плошча Мяснікова | 4, 7 | 24, 38, 46, 65, 73, 78, 163 | 4, 7, 29, 36, 37, 44, 46, 58 | |
Ленінградская | 4, 7 | 24, 38, 46, 65, 73, 78, 163, 958 | 4, 7, 29, 36, 37, 44, 46, 58 | |
-/Вакзал | 4, 7 | 1, 3с, 5т, 35с, 43, 46, 69, 78, 79, 79д, 81э, 85с, 102, 123, 127, 151э, 958 | 3, 4, 7, 20, 30, 36, 44, 58. | Плошча Леніна (Маскоўская лінія) |
Вул. Свярдлова | 4, 7 | 3с, 5т, 43, 79, 79д, 81э, 85с, 102, 123, 175э | 3, 6, 16, 20, 30 | |
Стадыён «Дынама» | 4, 7 | 127 | ||
Ліцэй БДУ | 4, 7 | |||
Парк Горкага | 4, 7 | 57 | ||
Вул. Захарава | 4, 7 | 18, 26, 37, 39 | ||
Вул. Змітрака Бядулі | 4 | |||
Пр-т Незалежнасці | 3, 4, 6, 11 | 19, 100 | Плошча Перамогі (Маскоўская лінія) | |
Вул. Чырвоная | 3, 4, 5, 6, 11 | 22 | ||
Вул. Пугачоўская | 5, 6, 11 | |||
Пл. Якуба Коласа | 5, 6, 11 | 19, 25, 100, 115э | 22 | Плошча Якуба Коласа (Маскоўская лінія) |
вул. Дарашэвіча | 5, 6, 11 | |||
вул. Хмяльніцкага/БНТУ | 5, 6, 11 | 59, 76э, 89э | 29, 33, 34, 37, 38, 54, 55, 68, 92 | |
вул. Чарнышэўскага | 5, 6, 11 | |||
-/вул. Ламаносава | 5, 6, 11 | 91 | ||
вул. Бялінскага | 5, 6, 11 | |||
вул. Валгаградская | 5, 6, 11 | 37, 80, 113с, 145с | ||
вул. Севастопальская | 5, 6, 11 | 37, 80 | ||
Крама «Электроніка» | 5, 6, 11 | 37, 80, 145с | ||
вул. Каліноўскага/вул. Кальцова | 5, 6, 11 | 13, 37, 80, 145с | ||
вул. Сядых | 5, 6, 11 | |||
ДС Зялёны Луг | 5, 6, 11 | 87с |
Цікавыя факты правіць
У час, калі трамвайныя маршруты мелі колеравую ідэнтыфікацыю, 1-шы маршрут пазначаўся двума чырвонымі агнямі[5].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Гісторыя Мінскіх трамвайных маршрутаў Архівавана 20 снежня 2017.
- ↑ ARCHE 2(3)-99. Абвесткі. 1941—1944 Читать полностью: http://news.tut.by/society/314650.html Архівавана 17 кастрычніка 2012.
- ↑ а б Как это было. Какими дорогами колесил первый минский трамвай? Архівавана 15 кастрычніка 2012. (руск.)
- ↑ Карта маршрута № 1
- ↑ Опознавательные огоньки минских трамваев (руск.)
Спасылкі правіць
- Гісторыя Мінскіх трамвайных маршрутаў Архівавана 20 снежня 2017.
- Как это было. Какими дорогами колесил первый минский трамвай? Архівавана 15 кастрычніка 2012. (руск.)