Транспарт Віцебска
Віцебск — буйны транспартны вузел на паўночным усходзе Беларусі. За 5 км на ўсход праходзіць магістраль М8E95. У самім горадзе знаходзіцца скрыжаванне наступных аўтамабільных дарог: магістраль М3 (Мінск — Віцебск), дарогі: Р20 (Віцебск — Полацк — пункт пропуску Бігосава (граніца Латвіі)), Р21 (Віцебск — Лёзна — Завольша), Р25 (Віцебск — Сянно — Талочын), Р87 (Віцебск — Орша), Р112 (Віцебск — Сураж — Стайкі), Р115 (Віцебск — Гарадок). У наш час вядзецца будова заходняга ўчастка аб'язной кальцавой аўтамабільнай дарогі.
Чыгуначны транспарт
правіцьСтанцыя Віцебск з'яўляецца вузлом чыгунак на Смаленск, Санкт-Пецярбург, Гомель, Полацк. Чыгуначны вакзал абслугоўвае пасажыраў як далёкага, так і прыгараднага кірункаў.
Гарадскі транспарт
правіцьГарадскі грамадскі транспарт прадстаўлены 9-ю трамвайнымі (Гл. Віцебскі трамвай) (першы трамвай пушчаны ў 1898 годзе), 10-ю тралейбуснымі (Гл. Віцебскі тралейбус), 44-ю аўтобуснымі (Гл. Віцебскі аўтобус), 6-ю хуткаснымі аўтобуснымі маршрутамі. Таксама дзейнічаюць маршрутныя таксі, якія ажыццяўляюць рух па 41 маршруце. Трамвайны транспарт паступова скарачаецца, так, напрыклад, па вул. Гагарына плануецца замяніць трамвайная лінія на тралейбусным.
Авіятранспарт
правіцьЗа 10 км на ўсход ад горада знаходзіцца аэрапорт Віцебск. У мінулым з яго ажыццяўляліся рэгулярныя авіярэйсы на Мінск і Маскву.
Рачны порт
правіцьНа заходняй ускраіне горада знаходзіцца рачны порт «Віцрачтранс». У апошнія гады з-за нізкага ўзроўню вады ў рацэ рачны транспарт не ходзіць, але ідуць работы па паглыбленні ракі і набыцці трох водных трамваяў.