Троцкая харугва — (Харугва Троцкага ваяводства, польск.: Chorągiew trocka) — геральдычны сцяг паспалітага рушэння Троцкага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

Троцкая харугва
Харугва паспалітага рушэння Троцкага ваяводства (рэканструкцыя).
Харугва паспалітага рушэння Троцкага ваяводства (рэканструкцыя).
Зацверджаны 1566
Прапорцыя

Апісанне

правіць

Харугва ўяўляла сабой двухбаковае прамавугольнае палотнішча з блакітнай кітайкі трыццаці пяці локцяў даўжынёй з дзвюма касіцамі. На пярэднім баку адлюстроўваўся герб Вялікага княства Літоўскага[1][2] на чырвонай барочнай тарчы. Вакол тарчы, прамавугольнікам надпіс залатымі літарамі лацінай Sigismundus III Dei gratia rex Poloniae magnus dux LithuaniaeЖыгімонт III Божай ласкай кароль Польскі і вялікі князь Літоўскі»); у правай частцы палотнішча жоўтая 8-пялёсткавая залатая разетка, у яе цэнтры на сінім полі залатымі літарамі надпіс па-польску «Trocka»[3].

У 1566 годзе велікакняжацкі герб на харугве размяшчаўся на белым геральдычным шчыце[4].

Гісторыя

правіць

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, ваяводствы былі і ваеннымі акругамі[5], якія фармавалі тэрытарыяльнае воінскае падраздзяленне — частку войска, «пры якой ёсць харугва (сцяг) або значок»[6].

Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву велікакняжацкага герба «Пагоні»[7]. У 1564—1566 гадах усе ваяводствы атрымалі харугвы адзінага ўзору з дзяржаўнага скарбу. Вялікая харугва ваяводства ўяўляла сабой аднакаляровае прамавугольнае палотнішча «трыццаці і пяці локцяў» даўжынёй з дзвюма касіцамі[8].

Падобныя харугвы мелі ўсе паветы Троцкага ваяводства, толькі павятовыя харугвы былі з адной касіцай[9] і меншага памеру.

Характэрнай рысай было выяўленне павятовага або ваяводскага герба разам з надпісам пра тэрытарыяльную належнасць харугвы[10].

Па матывах харугвы і герба Троцкага ваяводства Арвідасам Кожнайлісам створаны сцяг Тракайскага раёна Літвы[11].

У фондах Нацыянальнага музея Літвы захоўваецца фрагмент Троцкай харугвы — цэнтральная частка без касіц, часоў рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609—1618 гадоў[12]. На думку беларускага даследчыка Андрэя Шулаева, гэтае палотнішча — харугва Троцкага павета[13].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Gwagnin A. Z kroniki Sarmacyi europskiej (tr. by M. Paszkowski) Архівавана 11 лютага 2022.. — Wydawn. Bibliteki Polskiej, 1860 — S. 170 (польск.)
  2. Niesiecki K. Herbarz Polski. — Lipsk, 1839. (польск.)
  3. Шулаеў А. Л. Вексілалагічныя сістэмы паспалітага рушання Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў канцы XVI — пачатку XVII ст. Архівавана 6 жніўня 2022. // Научные труды Республиканского института высшей школы. Выпуск 21, Часть 3 Архівавана 6 жніўня 2022. — Мінск: РІВШ, 2021 — С. 126—127
  4. «Описанье поветовъ великого князства Литовского и врадниковъ въ нихъ». К Виленскому сейму 1565—1566 гг. по изданию Любавский М. К. Литовско-русский сейм. — М., 1900. — Приложение, с. 227.
  5. Левко О. Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие — Мн.: Беларуская навука, 2004. — C. 87. — ISBN 985-08-0602-8.
  6. Толковый словарь живого великорусского языка Владимира Даля. 2-е издание, том 4, 1882.
  7. Дубенецкий Н. Витебский герб: культурный фетиш или напоминание Архівавана 13 мая 2015. (geraldika.ru)
  8. Спаткай Л. Гербы и флаги стран мира. Европа. Часть I. — Litres, 2017. — Т. I. — ISBN 5040336969. — ISBN 9785040336968.
  9. Niesiecki K. Herbarz Polski. Tom 1 — Lipsk: Wydanie Jana Nep. Bobrowicza, 1839.
  10. Łopatecki K.[pl] Organizacja, prawo i dyscyplina w polskim i litewskim pospolitym ruszeniu (do połowy XVII wieku), — Białystok 2018 — ISBN 978-83-64103-30-8, pp. 690 — P. 496
  11. Флаг Тракайского районного самоуправления Архівавана 18 ліпеня 2022. (flagiaf.ru)
  12. Tekstilė Архівавана 25 ліпеня 2022. // Lietuvos nacionalinis muziejus (літ.)
  13. Шулаеў А. Вексілалагічныя сістэмы паспалітага рушання Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў канцы XVI — пачатку XVII ст. Архівавана 6 жніўня 2022. // Исторические и психолого-педагогические науки : сб. науч. статей. — Мінск: РІВШ, 2021. — С.122-130.

Спасылкі

правіць