Туба́ (руск.: Туба́[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Енісей.

Туба
Вусце ракі
Вусце ракі
Характарыстыка
Даўжыня 119 км
Басейн 36 900 км²
Расход вады 758 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне зліццё рэк Казыр і Амыл
 • Каардынаты 53°46′52″ пн. ш. 92°53′30″ у. д.HGЯO
Вусце Енісей
 • Месцазнаходжанне Краснаярскае вадасховішча
 • Каардынаты 53°56′19″ пн. ш. 91°48′39″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Енісей → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Краснаярскі край
Код у ДВР 17010300312116100015313
physical
Туба (рака)
Туба (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 119 км. Плошча вадазбору 36 900 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 758[2] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 23,923[2] км³/год. Рака ўтвараецца зліццём рэк Казыр і Амыл. Даўжыня Тубы разам з ракой Казыр складае 507 км. Працякае па Мінусінскай катлавіне, разбіваецца на рукавы. Упадае ў Краснаярскае вадасховішча на рацэ Енісей. Даліна ракі мае скрынкападобную форму. Шырыня даліны 4—8 км. Пойма шырынёй да 2—6 км, з пратокамі і старыцамі[2]. Рэчышча звілістае. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае рака ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка. Суднаходная на адлегласці 99 км ад вусця ў перыяд высокай вады[2]. Сплаўная.

Прытокі Тубы: Казыр, Амыл, Чарамшанка, Жэрлык, Цесь (усяго 9 вадатокаў даўжынёй больш за 10 км[2]). У басейне ракі больш за 1000[2] азёр агульнай плошчай 90,95[2] км².

На рацэ знаходзіцца сяло Бугуртак[2]. На высокім карэнным беразе ракі (за 10 км ад сяла Цесь) на вышыні ад 1,5 ад 150 м знаходзяцца петрогліфы — 120 малюнкаў старажытных людзей[2].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в г д е ё ж з Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 434. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць