Туканг-Бесі
Тука́нг-Бе́сі, або Тукангбе́сі (індан.: Kepulauan Tukang besi) — архіпелаг, які амываецца морамі Банда і Флорэс. Складаецца з 25 астравоў і рыфаў вулканічнага і каралавага паходжання. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 821 км². Насельніцтва ў 1994 годзе — 73 251 чалавек.
Туканг-Бесі | |
---|---|
індан. Kepulauan Tukang besi | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 25 |
Агульная плошча | 821 км² |
Насельніцтва | 73 251 чал. (1994) |
Шчыльнасць насельніцтва | 89,22 чал./км² |
Размяшчэнне | |
5°19′35″ пд. ш. 123°35′43″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | мора Флорэс |
Краіна | |
Астравы Туканг-Бесі знакаміты сваімі каралавымі рыфамі. У 1996 годзе атрымалі статус марскога нацыянальнага парка.
Астравы насяляе народ, які прылічаюць да баджа, аднак мясцовае насельніцтва размаўляе на асобнай мове аўстранезійскага паходжання. Невялікая плошча астравоў з беднымі вапняковымі глебамі не дазваляе наладзіць таварную сельскую гаспадарку. Яна мае сезонны характар. У астатні час жыхары Туканг-Бесі займаюцца рыбалоўствам, зборам малюскаў і водарасцяў, важнае значэнне мае марскі гандаль. Мясцовыя насельнікі здаўна славяцца як адважныя мараходы. У апошнія дзесяцігоддзі паступова развіваецца турызм. Туканг-Бесі вабяць аматараў нырання з аквалангам.