Тупікі
Ту́пікі (лац.: Fratercula)— род птушак сямейства Чысцікавыя (Alcidae), распаўсджаная на марскіх узбярэжжах і астравах паўночных частак Атлантычнага і Ціхага акіянаў.
Тупікі | |||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Fratercula arctica | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Птушкі даўжынёй да 35 см і масай да 590 г. Пер'е чорнае зверху і белае знізу. Дзюба сціснутая з бакоў і высокая, у шлюбны перыяд мае яркую афарбоўку. Лапы аранжава-чырвоныя. Адкладваюць адно яйка. Жывуць у расколінах скал, сярод камянёў і ў норах. Кормяцца рыбай і беспазваночнымі на марскім мелкаводдзі.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 32. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
СпасылкіПравіць
- Atlantic Puffin // Project Puffin (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тупікі