Тытус Дымек
Ты́тус Ды́мек (польск.: Tytus Dymek; 2 студзеня 1899, Клецк, Расійская імперыя — 23 лістапада 1970, Варшава, ПНР) — польскі акцёр.
Тытус Дымек | |
---|---|
польск.: Tytus Dymek | |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 1970[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
IMDb | ID 0245915 |
БіяграфіяПравіць
Тытус нарадзіўся 2 студзеня 1899 года ў Клецку ў сям'і рамесніка Караля Дымека і Алены Памадоўской. Пасля заканчэння школы юнак пачаў працаваць у ліцейным цэху ў горадзе Крывы Рог.
У 1921 годзе пасля пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу больш за дзесяць гадоў займаў пасаду хіміка-лабаранта.
З 1932 года навучаўся ў Інстытуце «Рэдута» ў Варшаве, пры якім існаваў свой эксперыментальны тэатр. Спачатку Тытус знаходзіўся ў ім у ролі слухача, а пазней стаў выступаць на сцэне. У 1934 годзе акцёр дэбютаваў у сталічным тэатры Comoedia, у якім працаваў пад кіраўніцтвам рэжысёра Эўгеніюша Парэды ў сезоне 1934—1935 гг. У прыватнасці, 29 лістапада 1934 г. Тытус Дымек сыграў у пастаноўцы «Ірад». Працуючы ў тэатры Рэдуты асабліва запомніўся роляй пана Твардоўскага ў спектаклі «Кракаўскі кашальковы невад». У 1938—1939 гадах з'яўляўся кіраўніком студыі акцёрскага майстэрства для моладзі пры Інстытуце «Рэдута», якая насіла назву «Акоп».
Падчас Другой сусветнай вайны ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаў, займаючы пасаду клерка ў Падатковай палаце. Пасля заканчэння вайны Тытус Дымек зноў вярнуўся на сцэну. Яго прынялі ў трупу Польскага тэатра імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве , дзе ён больш за дваццаць гадоў іграў у эпізадычных ролях. Быў задзейнічаны амаль у пяці дзясятках спектакляў, сярод якіх «Гамлет», «Сід », «Пенелопа», «Кароль і акцёр».
У 1951 годзе польскі рэжысёр Аляксандр Форд запрасіў Тытуса сыграць у ваеннай драме «Юнацтва Шапена » эпізадычную ролю сляпога музыканта. Фільм двойчы — у 1954 і 1965 гадах намінаваўся на «Залатую пальмавую галіну».
Акцёр завяршыў тэатральную кар'еру ў 1968 годзе, ва ўзросце 69 гадоў. Тытус Дымек сканаў 23 лістапада 1970 г. у Варшаве.