Арганічныя сульфіды

сераарганічныя злучэнні
(Пасля перасылкі з Тыяэфіры)

Аргані́чныя сульфі́ды[1], тыяэфіры[1] — сераарганічныя злучэнні агульнай формулы RSR' (R і R' — аднолькавыя або розныя арганічныя радыкалы; атам серы S можа ўваходзіць у цыкл).

Арганічныя сульфіды шырока распаўсюджаныя ў прыродзе. Некаторыя сарты нафты ўтрымліваюць да 4—5 % серы, большая частка якой звязана ў выглядзе сульфідаў. Прыродныя арганічныя сульфіды, такія як біятын, метыянін, — біялагічна актыўныя рэчывы.

Ніжэйшыя аліфатычныя арганічныя сульфіды — бясколерныя вадкасці. Іх тэхнічныя маркі маюць непрыемны пах[1]. Добра раствараюцца ў вадзе і арганічных растваральніках. Слабейшыя асновы, чым простыя эфіры. Пры ўзаемадзеянні з дыалкілсульфатамі, алкілсульфатамі, са спіртамі ў прысутнасці моцных кіслот утвараюць солі сульфонію. Перакісам вадароду акісляюцца да сульфаксідаў.

Арганічныя сульфіды выкарыстоўваюцца ў якасці адарантаў гаручых газаў, антыаксідантаў, стабілізатараў паліва, змазачных матэрыялаў і палімераў.

Галагенсульфіды (напрыклад, іпрыт) атрутныя.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць