Тэджэн
Тэджэ́н — рака ў Афганістане і Туркменістане, часткова на мяжы паміж Афганістанам і Іранам і паміж Афганістанам і Туркменістанам. Па-за межамі Туркменістана мае назву Герыруд.
Тэджэн | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1150 км |
Плошча басейна | 70 600 км² |
Расход вады | каля 30 м³/с (Пулехатум, 325 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Сутокі рэк Сіахнашма и Шыркуль |
· Вышыня | каля 3 000 м |
· Каардынаты | 34°36′48,90″ пн. ш. 66°34′11,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
· Месцазнаходжанне | Тэджэнскі аазіс |
· Каардынаты | 37°31′55,40″ пн. ш. 60°22′17,20″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіны | ![]() |
![]() |
Даўжыня ракі 1125 км. Плошча вадазбору 70 600 км². Рака бярэ пачатак на паўднёвых адгор'ях хрыбта Хісар у Цэнтральным Афганістане ў сутоках рэк Сіахнашма и Шыркуль. У верхнім цячэнні да горада Герат даліна ракі вузкая. Рака перасякае Каракумскі канал і жывіцца вадой з яго. У жніўні—кастрычніку Тэджэн перасыхае.
На рацэ вадасховішчы.
ЛітаратураПравіць
- Тэджэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 105. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Harīrūd // Encyclopædia Britannica (англ.)
- Река Теджен (руск.)
- Теджен — река, которая никуда не впадает (руск.)