«Тэлепартацыя 2005» ― першая беларуская інтэрактыўная музычная прэмія[en], якая адбылася па ініцыятыве тэлеканала «Первый музыкальный» і пры падтрымцы мабільнага аператара «Velcom» 28 лістапада 2005 года ў Палацы Рэспублікі.[1] З 11 красавіка 2005 года ў эфіры тэлеканала пачала выходзіць праграма «Тэлепартацыя-2005», дзе штодня трансліраваліся чатыры беларускія відэакліпы (з 131, якія знаходзіліся ў ратацыі тэлеканала). Праграма паўтаралася пяць разоў на дзень, каб даць магчымасць прагаласаваць большай колькасці гледачоў. Пераможцамі па выніках SMS, тэлефонных званкоў, Інтэрнету і лістоў на абаненцкую скрыню тэлеканала «Первый музыкальный» прызнаны 10 лепшых кліпаў.[2]

Тэлепартацыя 2005
Канал вяшчання Первый музыкальный
Заснаванне 2005

Цырымонія правіць

Прэмія адбылася пры ўдзеле і падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, трансляцыю цырымоніі ажыццяўляў тэлеканал АНТ. Перад Палацам Рэспублікі была арганізавана чырвоная дарожка. Вядучымі цырымоніі былі Люся Лушчык, Віталь Маліноўскі, Каця Пытлева, Каця Бягун, Наташа Кузьміна і Віталь Воднеў. Падчас мерапрыемства пераможцам у 12 намінацыях уручаны статуэткі і памятныя дыпломы, таксама кожны пераможца даў кароткае інтэрв’ю для тэлеверсіі цырымоніі. Паміж абвяшчэннем намінацый адбыліся выступленні Ксеніі Сітнік (песня «Мы вместе»), гурта «Funky» (песня «Малыш»), Анжалікі Рудніцкай[uk] (песня «Ангел»), гурта «Plazma[ru]» (песні «One Life» і «One of a kind»), усе зоркі цырымоніі выканалі сумесна апошнюю песню «Первый музыкальный».[3] У фінале цырымоніі генеральны дырэктар тэлеканала «Первый музыкальный» Валерый Краўчук уручыў Гран-пры гурту «Тяни-Толкай[ru]».

Намінацыі і лаўрэаты правіць

Пераможцы ў намінацыях прэміі «Тэлепартацыя 2005»
Намінацыя Пераможца
Авацыя года
(пераможцу абвясціла Ксеніі Сітнік)
Алена Грышанава
(падчас цырымоніі выканала песню «Любовь не уходит»)
Паскарэнне года
(пераможцу абвясцілі «Funky»)
«Нестандартный вариант»
(падчас цырымоніі выканаў песню «Не последнее слово»)
Дынаміка года
(пераможцу абвясціў Андрэй Мукавозчык)
Влада
(падчас цырымоніі выканала песню «Позову»)
Адкрыццё года
(пераможцу абвясціў Павел Дзятко)
«Merry Poppins»
(падчас цырымоніі выканаў песню «Любовь»)
Канцэпцыя года
(пераможцу абвясціла Вольга Бязова)
«Тяни-Толкай[ru]»
(падчас цырымоніі выканаў песню «3000 шагов»)
Прарыў года
(пераможцу абвясціла Анжаліка Рудніцкая[uk])
«J:морс»
(падчас цырымоніі выканаў песню «Так-цiк-так»)
Дуэт года
(пераможцу абвясцілі Аскольд Запашны[ru] і Эдгар Запашны[ru])
Іскуі Абалян і Аляксандр Патліс
(падчас цырымоніі выканалі песню «Другая жизнь»)
Візуалізацыя года
(пераможцу абвясціў Дзмітрый Цітавец)
Алеся
(падчас цырымоніі выканала песню «О главном»)
Экспрэсія года
(пераможцу абвясціла Дар’я Кухарэнка)
Паліна Смолава & P.F.
(падчас цырымоніі выканала песню «Бисер»)
Сенсацыя года
(пераможцу абвясцілі «Plazma[ru]»)
Анжаліка Агурбаш
(падчас цырымоніі выканала песню «Love Me Tonight»)
Сімпатыя года
(пераможцу абвясціла Натана)
Алена Грышанава

Зноскі правіць

  1. ИНТЕРАКТИВНАЯ ТЕЛЕПОРТАЦИЯ (руск.). А1 (20 мая 2005). Праверана 11 верасня 2023.
  2. Пепеляев, Валентин. «Телепортация» — это движение! (руск.). СБ. Беларусь сегодня (30 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 11 верасня 2023.
  3. Первая интерактивная музыкальная премия Телепортация 2005 (руск.). Музыкальная газета (24 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2006. Праверана 11 верасня 2023.

Спасылкі правіць