Таццяна Андрэеўна Бандарчык
Таццяна Андрэеўна Бандарчык (12 лістапада 1902, в. Дукора Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 ліпеня 1974) — беларуская актрыса.
Таццяна Андрэеўна Бандарчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1974 (72 гады) |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса |
Тэатр |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. У 1920 годзе на настаўніцкіх курсах у Бабруйску арганізавала драматычны гурток «Крыніца», дзе паставіла п'есу Янкі Купалы «Паўлінка» і выканала галоўную ролю. Працавала ў тэатрах: Беларускім дзяржаўным (цяпер імя Янкі Купалы, да 1921 года), Беларускім драматычным імя Якуба Коласа ў 1926-48 гадах, драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе ў 1949-56 гадах, Бабруйскім вандроўным у 1956-67 гадах. Майстар эпізоду. Яе мастацтву былі ўласцівыя яркая характарнасць, акрэсленасць малюнка. Найбольш каларытныя характары стварыла ў беларускай драматургіі: Паланея («Прымакі» Янкі Купалы), бабка Наста («Вайна вайне» Якуба Коласа), Сцепаніда («Пагібель воўка» Эдуарда Самуйлёнка), Маці («Ірынка» Кузьмы Чорнага), Жабрачка («Над Бярозай-ракой» Пятра Глебкі), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» Кандрата Крапівы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» Андрэя Макаёнка), Аўдоцця, Акуліна («Любоў, Надзея, Вера» і «Дзіўны дом» Пятра Васілеўскага).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).