Таісія Фёдараўна Дворына-Кляноўская
(Пасля перасылкі з Т. Дворына)
Таісія Фёдараўна Дворына-Кляноўская (нар. 22 лютага 1937, Менск) — беларускі архітэктар.
Таісія Фёдараўна Дворына-Кляноўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. З 1960 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць правіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праект забудовы квартала па вул. Я. Коласа, Цнянскай, Куйбышава, Б. Хмяльніцкага, комплекс інтэрнатаў БПІ па вул. Б. Хмяльніцкага (1967), 9-павярховыя жылыя дамы па вул. Усходняй, Убарэвіча (1970), Я. Коласа паміж вул. Скарыны і Шырокай (1973), Галадзеда (1976), Дом літаратара (1974), комплекс 9-, 12-павярховых жылых дамоў па вул. Маякоўскага (1980), вытворчы корпус БЕЛТА па вул. Энгельса (1983) у Мінску.
Зноскі
Літаратура правіць
- Дворина-Кленовская Таисия Федоровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)