Украінскі каталіцкі ўніверсітэт
Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (укр.: Український католицький університет) — украінская недзяржаўная рэлігійная і свецкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў горадзе Львове. Заснавана Украінскай грэка-каталіцкай царквой, выдае выпускнікам дыпломы дзяржаўнага ўзора.
Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (УКУ) | |
---|---|
Український католицький університет | |
Цэнтр Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага | |
Арыгінальная назва | Український католицький університет |
Міжнародная назва | The Ukrainian Catholic University |
Дэвіз | Спазнай самога сябе |
Заснаваны | 1928 |
Год закрыцця | 1939 |
Год рэарганізацыі | 1994 |
Тып | духоўная навучальная ўстанова |
Рэктар | Багдан Прах |
Прэзідэнт | Барыс Гудзяк |
Рэктар | Bogdan Prach[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. І. Свянціцкага 17, Львоў, 79011, Украіна |
Сайт | ucu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Структура
правіцьФакультэты, школы і цэнтры
правіць- Філасофска-тэалагічны факультэт
- Гуманітарны факультэт
- Факультэт навук пра здароўе
- Факультэт грамадскіх навук
- Факультэт прыкладных навук
- Львоўская бізнес школа
- Цэнтр сучасных замежных моў
Фундацыі і філіялы
правіць- Кіеўскі цэнтр
- Украінскі каталіцкі адукацыйны фонд у ЗША
- Інстытут св. Клімента Папы ў Рыме
- Украінскі інстытут у Лондане
- Украінская каталіцкая фундацыя ў Вялікабрытаніі
- Украінскі каталіцкі адукацыйны фонд у Канадзе
- Філіял універсітэта ў Аргенціне
Кампус
правіць- вул. Свянціцкага 17 - рэктарат і большасць адміністрацыйных аддзелаў. У корпусе навучаюцца студэнты праграм па сацыялогіі, сацыяльнай педагогікі, псіхалогіі, функцыянуе Інстытут гісторыі царквы і інш.
- вул. Хутарыўка 35а - філасофска-багаслоўскі факультэт, Інстытут экуменічных студыяў, музей універсітэта, вучацца студэнты праграм па журналістыцы і медыякамунікацыям і інш.
- вул. Казельніцкай 2а - акадэмічны корпус, калегіум імя Патрыярха Іосіфа Сляпога, універсітэцкі храм, цэнтр імя Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага і інш.
Навучанне
правіцьБакалаўрскія праграмы
правіць- Багаслоўе
- Artes liberales
- Сацыялогія
- Псіхалогія
- Сацыяльная педагогіка
- Этыка-Палітыка-Эканоміка
- Камп'ютарныя навукі
- ІТ і бізнес-аналітыка
Магістарскія праграмы
правіць- Багаслоўе
- Інавацыі і прадпрымальніцтва
- Гісторыя і археалогія
- Экуменічныя навукі
- Журналістыка
- Клінічная псіхалогія (кагнітыўна-паводніцкая тэрапія)
- Клінічная псіхалогія (псіхадынамічная тэрапія)
- Медыякамунікацыі
- Навука пра дадзеныя
- Правы чалавека
- Публічнае ўпраўленне і адміністраванне
- Тэхналогіі і інавацыі ў сацыяльнай рабоце
- Упраўленне непрыбытковымі арганізацыямі
- Упраўлення тэхналогіямі
- Упраўленне персаналам і арганізацыйнае развіццё
- Фізічная тэрапія і эргатэрапія
- Хрысціянская педагогіка і арганізацыя вольнага часу
- Бізнес-адміністраванне
- Упраўленне маркетынгавай дзейнасцю
Праграмы аспірантуры
правіць- Багаслоўе
- Гісторыя і археалогія
Гісторыя
правіцьУ XX ст. арганізацыя багаслоўскай адукацыі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы зазнала адчувальных зменаў. Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі ўжо ў 1905 г. на сесіі аўстрыйскага парламента патрабаваў заснаваць украінскі універсітэт. Ліхалецце Першай сусветнай вайны і неспрыяльныя палітычныя абставіны таго часу не дазволілі хутка рэалізаваць гэты намер. 6 кастрычніка 1929 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Грэка-Каталіцкай Багаслоўскай Акадэміі ў Львове. Першым рэктарам быш прызначаны айцец доктар Іосіф Сляпы. Аб'яднаўшы вакол сябе вядучыя колы заходнеўкраінскай інтэлігенцыі, акадэмія адразу ж стала цэнтрам багаслоўскіх і філасофскіх навук. На тэрыторыі міжваеннай Польшчы гэта быў адзіная вышэйшая ўкраінская навучальная ўстанова. За 10 гадоў існавання акадэмія значна разраслася: адкрыліся новыя факультэты, кафедры, прафесарскі склад павялічыўся да 40 чалавек, развілася выдавецкая справа, сфармавалася бібліятэка.
Пасля прыходу ў Галічыну савецкіх войскаў у верасні 1939 г. акадэмія была зачынена, а студэнты рэпрэсаваныя. У выніку нямецкай бамбардзіроўкі 15 верасня 1939 г. разбураная акадэмічная Царква св. Духа і бібліятэка. Падчас нямецкай акупацыі ў акадэміі, хоць і з невялікім прафесарскім складам, аднавілася навучанне, а ў 1942 г. Святы прастол нават дазволіў акадэміі стварыць аспірантуру. З 500 студэнтаў, якія вучыліся ў 1941-1944 гг., толькі 60 атрымалі дыпломы. Пасля паўторнай савецкай акупацыі вясной 1945 г. багаслоўская акадэмія была канчаткова зачынена. Значная колькасць выпускнікоў і прафесараў акадэміі (у тым ліку шматгадовы рэктар, а пасля смерці мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага і кіраўнік УГКЦ Іосіф Сляпы) апынуліся ў сібірскім ГУЛАГу.
У 1963 г. пасля 18 гадоў заключэнняў і лагераў у Рым прыехаў патрыярх Іосіф Сляпы. Адзін з першых яго дэкрэтаў тычыўся Украінскага каталіцкага ўніверсітэта. Крыху пазней патрыярх заснаваў калегіўм св. Сафіі. У 1992 г. па блаславенні кіраўніка УГКЦ кардынала Любачыўскага была створаная камісія ў справе аднаўлення багаслоўскай акадэміі ў Львове. У 1994 г. Сінод біскупаў УГКЦ прагаласаваў за яе аднаўленне. У верасні гэтага ж года акадэмія была афіцыйна адкрыта. Пасля адкрыцця акадэміі ў 1994 г., прыёму студэнтаў і першых двух гадоў навучання кіраўніцтва акадэміі пачала працу над яе акрэдытацыяй. А ўжо ў 1998 г. акадэмія атрымала прызнанне Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі. Дыплом бакалаўра багаслоўя, які атрымалі першыя выпускнікі акадэміі ў 1999 г., прызнаецца ўсімі каталіцкімі і многімі свецкімі навучальнымі ўстановамі свету.
Адкрыццё Украінскага каталіцкага ўніверсітэта ў Львове, якое адбылося 28 чэрвеня 2002 г., завяршыла амаль стогадовыя намаганні грэка-каталіцкай царквы і ўкраінскіх навукоўцаў стварыць вышэйшую навучальную ўстанову, якая б паўстала на глебе хрысціянскай духоўнасці, культуры і светапогляду і стала б значным адукацыйным і навуковым цэнтрам.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка (укр., англ.) Архівавана 3 красавіка 2022.