Уладзімір Іванавіч Ішчанка
Уладзімір Іванавіч Ішчанка (10 чэрвеня 1939, г. Жытомір, Украіна — 4 жніўня 2005) — беларускі фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1988), прафесар (1989).
Уладзімір Іванавіч Ішчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 2005 (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фармацэўтычных навук[d] (1988) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Львоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (фармацэўтычны факультэт, 1961), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1965).
Выкладаў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1961 года, фармацэўтычны факультэт, кафедра фармацэўтычнай тэхналогіі, у 1979—2005 гадах — загадчык кафедры, у 1969—1996 гадах — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя даследаванні біялагічнай даступнасці і ўстойлівасці таблетак алкалоідаў; стварэнне новых лекавых сродкаў, паляпшэнне іх уласцівасцей і прамысловай тэхналогіі.
Бібліяграфія
правіць- Исследование взаимосвязи технологических функций вспомогательных веществ и биодоступности таблеток солей алкалоидов и синтетических оснований : автореферат диссертации … доктора фармацевтических наук : 15.00.01 / Ищенко Владимир Иванович. — Харьков, 1988.
- Микроэлементы в витаминном лекарственном сырье и витаминных препаратах : автореферат диссертации … кандидата фармацевтических наук / В. И. Ищенко. — Витебск, 1965.
Літаратура
правіць- Ішчанка Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 371. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Владимир Иванович Ищенко / В. Кугач // Медвузовец : газета Учреждения образования «Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет». — 1999. — Июнь (№ 7). — С. 2.