Уладзімір Іванавіч Кузьмянкоў

Уладзімір Іванавіч Кузьмянкоў (27 чэрвеня 1936, Устаннае, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 29 студзеня 2002) — беларускі празаік, публіцыст. Сябра СП СССР і БССР (1974).

Уладзімір Іванавіч Кузьмянкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1936(1936-06-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 2002(2002-01-29) (65 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, публіцыст
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе працаваў у калгасе.

Восенню 1955 года быў прызваны ў Савецкую Армію. У 1957 годзе дэмабілізаваны.

У 1957—1958 гадах працаваў адказным сакратаром казлоўшчынскай раённай газеты «Сцяг перамогі».

У 1963 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена».

У 1971—1974 гадах — адказны сакратар часопіса «Политинформатор и агитатор». З 1974 года — загадчык аддзела, адказны сакратар рэдакцыі газеты «Звязда», з 1980 года — рэдактар «Настаўніцкай газеты», з 1987 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе».

З 1989 года — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Кандыдат гістарычных навук.

Узнагароджаны медалём.

Творчасць правіць

Першае апавяданне апублікаваў у 1966 годзе (часопіс «Полымя»).

Выдаў зборнік апавяданняў «Ішла вясна» (1972), кнігу «Восславляя дружбу народов» (1981).

Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Літаратура правіць