Адкрыць галоўнае меню

Уладзі́мір Ільіч Вітко́ (10 мая 1933, Грэск, Мінская вобласць) — беларускі мастак.

Уладзімір Ільіч Вітко
Фатаграфія
Дата нараджэння: 10 мая 1933(1933-05-10) (86 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці: мастак
Жанр: партрэт, пейзаж, нацюрморт, тэматычная карціна
Вучоба: Мінскае мастацкае вучылішча
Вядомыя працы: «Стары Віцебск» (1988), «Беларускі пейзаж» (1978)

БіяграфіяПравіць

У 1960 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, праз год пераехаў у Віцебск, дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў 1968 годзе перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні. З'яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1963 года. Творы У. Вітко захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, у дырэкцыі выставак Мастацкага Фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі.

ТворчасцьПравіць

Для творчасці мастака характэрна жанравая разнастайнасць. Аўтар пейзажаў, выкананых пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу — «Стары Віцебск» (1988), «Мой дом» (1987), адлюстраванне жыцця прыроды — «Квітнеюць лугі» (1984), «Беларускі пейзаж» (1978), нацюрмортаў — «Кветкі» (1988), партрэтаў — «Партрэт маці» (1978), займаецца сюжэтна-тэматычнай кампазіцыяй — «Спартыўны дзень» (1979). Для жывапіснай манеры мастака характэрнымі з'яўляюцца арыгінальнасць і смеласць каларыту, імкненне да абагульнення форм, дэкаратыўнай гучнасці, альбо, наадварот, наўмыснай прыглушанасці колеру.

ВыстаўкіПравіць

20 студзеня 2016 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»[1].

Зноскі