Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін
Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін (11 чэрвеня 1931, вёска Пэтрапаўліўка, Мікалаеўская вобласць, УССР — 13 лютага 2020) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1986), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1977).
Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1931 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 лютага 2020 (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіялогія, экалогія і біёніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1965) і акадэмік НАН Беларусі (1995) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ваенна-Марскі факультэт пры 1-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1953). У 1953—1979 гадах служыў на Ваенна-Марскім Флоце лекарам часткі, галоўным Радыёла-таксікалогіі Ціхаакіянскага флоту, у 1966—1978 гадах член секцыі абаронная праблем Прэзідыума АН СССР (Новасібірск). У 1978—1988 гадах дырэктар Інстытута фізіялогіі Сібірскага аддзялення АМН СССР. У 1988—1993 гадах дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у 1994—2005 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 года прафесар Маскоўскай медыцынскай акадэміі імя І. М. Сечанава.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 240 навуковых прац, в тым ліку 7 манаграфій. Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі, біёнікі, біярытмалогіі, радыяцыйнай медыцыны. Даследаваў фізіялогію здаровага чалавека пры пераездзе яго ва ўмовы мусоннага клімату Далёкага Усходу. Абгрунтаваў і сфармуляваў асноўныя палажэнні высунутай канцэпцыі дынамічнай рэгіянальнай (геаграфічнай) нормы фізіялагічных паказчыкаў. Распрацаваў фізіялогію і хронаэкалогію геаграфічных перасоўванняў, звязаных са зменай чалавекам прыродна-кліматычных і сацыяльна-вытворчых умоў. Ажыццявіў комплексныя даследаванні па эколага-фізіялагічных і эколага-радыяцыйных праблемах чалавека пасля Чарнобыльскай катастрофы. Распрацоўваў сістэмы жыццезабеспячэння пасля буйных радыяцыйных катастроф.
Пад кіраўніцтвам У. А. Мацюхіна абаронены 17 кандыдацкіх і 5 доктарскіх дысертацый.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны (2002), медалямі.
Навуковыя працы
правіць- Биоклиматология человека в условиях муссонов. — Л.: Наука, 1971.
- Биоэнергетика и физиология плавания рыб. — Новосибирск: Наука, 1973.
- Биоритмология перемещений человека. — Новосибирск, 1976. (у сааўтарстве)
- Энергетика мышечной деятельности ныряющих млекопитающих. — Новосибирск: Наука, 1988 (у сааўтарстве).
- Экологическая физиология и радиационный фактор. — М.: Медицина, 2003 (у сааўтарстве).
Літаратура
правіць- Мацю́хін Уладзімір Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 472. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 232. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Памяти учёного. Матюхин Владимир Александрович (руск.) // Сайт НАН Беларусі
- Памяти учёного. Владимир Александрович Матюхин (11.06.1931 — 13.02.2020) (руск.) // Сайт Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі