Уладзімір Анатольевіч Шабан

беларускі ваенны

Уладзімір Анатольевіч Шабан (нар. 4 красавіка 1958, Любань, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваеннакамандуючы, палкоўнік, дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка (з 2013).

Уладзімір Анатольевіч Шабан
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 4 красавіка 1958(1958-04-04) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
медаль «За бездакорную службу» III ступені медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 красавіка 1958 года ў в. Любань Вілейскага раёна Мінскай вобласці[1]. Скончыў музычную школу па класе баяна[2].

Служыў ва Узброеных сілах СССР у горадзе Гатчына Ленінградскай вобласці ў воінскай часці, якая адносілася да Камітэта дзяржбяспекі СССР[3].

Пасля службы ў войску ў 1982 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. Спецыяльнасць па адукацыі: культасветработнік, арганізатар-метадыст клубнай работы[4].

Пасля заканчэння ВНУ быў накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі, дзе праслужыў 30 гадоў. Пачынаў працаваць у Самаркандзе Узбекскай ССР, дзе працаваў на працягу 12 гадоў[5].

У 1981 годзе ажаніўся, у 1983 годзе ў сям’і нарадзілася дачка, а ў 1992 годзе — сын[5].

У 2000 годзе працаваў начальнікам аддзела па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласці[6]. Скончыў службу ў КДБ на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці[7].

З 2010 па 2013 гады працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных, прававых і кадравых пытаннях Беларускай дзяржаўнай філармоніі[8].

5 снежня 2013 года прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага цырка[8].

Член Рэспубліканскай партыі[9].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Лобатый Станислав. «Теперь целую клоуна в темечко» // Сельская газета № 2015-15 от 7 февраля 2015 Архівавана 4 снежня 2022.
  2. Сілавікі ў беларускай культуры: з КДБ — у цырк, з міліцыі — на БТ
  3. Глаза в глаза. Директор Белгосцирка Владимир Шабан Архівавана 25 верасня 2020.
  4. а б в Владимир Шабан. Санкт-Петербургский международный культурный форум
  5. а б Директор Белгосцирка Владимир Шабан: первый международный фестиваль циркачей соберет звезд со всех континентов
  6. а б Указ Президента Республики Беларусь от 29 августа 2000 года № 467 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  7. Хроника нарушений прав человека в Республике Беларусь(недаступная спасылка)
  8. а б У Белдзяржцырку — новыя дырэктар і мастацкі кіраўнік(недаступная спасылка)
  9. Решение Президиума Минского городского Совета депутатов от 9 июля 2012 года № 28/2207 «Об образовании окружных избирательных комиссий по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва» Архівавана 25 чэрвеня 2021.