Уладзімір Архіпавіч Лабуноў
Уладзі́мір Архі́павіч Лабуно́ў (нар. 16 сакавіка 1939, Орша) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі, дыпламат. Акадэмік АН БССР (1986, член-карэспандэнт з 1980), доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1977). Заслужаны вынаходнік БССР (1977).
Уладзімір Архіпавіч Лабуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, дыпламат, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мікраэлектроніка, нанатэхналогія і дыпламатыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1961 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1966 года ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце, з 1975 года загадчык кафедры. У 1987—1989 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР. Народны дэпутат СССР (1989—1991).
З 1994 па 2001 год быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Нідэрландах, Люксембургу; Пастаянны прадстаўнік ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па пытаннях узаемадзеяння іонаў з паверхняй цвёрдага цела і яго выкарыстання для распрацоўкі тэхналагічных працэсаў у мікраэлектроніцы, па нізкатэмпературных электрахімічных і плазмавых тэхналагічных працэсах. Прэмія Прэзідыума АН СССР па мікраэлектроніцы 1978 г.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і 14 брашур, 460 вынаходстваў.
Сярод апублікаванага:
- Электрохимическая алюмооксидная технология в микроэлектронике (разам з В. А. Сокалам) // Техника средств связи. Сер. Технология производства и оборудование. 1988. Вып. 3.
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992) — за стварэнне і прамысловую рэалізацыю высокаэфектыўнай сістэмнай тэхналогіі масавай вытворчасці звышвялікіх інтэгральных схем.
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986).
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981).
- Медаль «За працоўную доблесць» (1979).
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999)[1].
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2024)[2].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Лабуно́ў Уладзімір Архіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 83—84. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лабуноў Уладзімір Архіпавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 435.
- Лабуно́ў Уладзімір Архіпавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Старонка на сайце Акадэміі Навук Беларусі
- Уладзімір Архіпавіч Лабуноў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- История кафедры микроэлектроники (руск.) // Сайт БДУІР
- Владимир Архипович Лабунов (руск.) // Бібліятэка БДУІР
- Борисенко В. Е., Лыньков Л. М. Академик В. А. Лабунов — с юбилеем! // Доклады Белорусского государственного университета информатики и радиоэлектроники. 2019, № 2(120) (руск.)
- Лабунов Владимир Архипович // База патентов Беларуси (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)