Віталь Аляксандравіч Сокал
Віталь Аляксандравіч Со́кал[1] (23 студзеня 1940 — 2018[2]) — вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі (1991), Беларускай інжынернай акадэміі (2000)[2].
Віталь Аляксандравіч Сокал | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2018 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мікраэлектроніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 23 студзеня 1940 года ў Мінску. У 1963—1968 гадах праходзіў службу аператарам апаратуры ўрадавай сувязі ў Штабе грамадзянскай абароны СССР[2]. У 1969 годзе скончыў Маскоўскі інстытут радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка». З 1968 года ў Інстытуце электронікі Акадэміі навук БССР[2]. З 1971 года В. А. Сокал у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны БДУІР) на кафедры мікраэлектронікі. У 1977—1986 гадах займаў пасаду загадчыка праблемнай лабараторыі «Электралітычныя і плазменныя працэсы ў мікраэлектроніцы», у 1986—1995 гадах кіраваў аддзяленнем мікраэлектронікі навукова-даследчай часткі[2]. У 1995—2005 гадах загадчык кафедры мікраэлектронікі.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя працы В. А. Сокала ў галіне электрахімічнай алюмааксіднай тэхналогіі стварэння гібрыдных мікрасхем і мікраблокаў на аснове алюмінію і яго анодных аксідаў. Мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
Сярод апублікаваных прац
- Электрохимическая алюмооксидная технология в микроэлектронике (разам з У. А. Лабуновым) // Техника средств связи. Сер. Технология производства и оборудование. 1988. Вып. 3.
- Многокристальные модули с повышенной устойчивостью к электромагнитным помехам и излучениям / В. А. Сокол, В. М. Паркун // Технические средства защиты информации: Российско-Белорусская научно-техническая конференция (Минск-Нарочь, 19 — 23 мая 2003 г.). — Минск: БГУИР, 2003.
- Особенности роста пористого оксида алюминия / В. А. Сокол // Доклады БГУИР. — 2003. — № 1. — С. 75—82.
- Электрохимическая технология микро- и наноэлектронных устройств / В. А. Сокол // Доклады БГУИР. — 2004. — № 3 (7). — С. 18—26.
- Многослойность плотных анодных оксидов алюминия / В. А. Сокол // Доклады БГУИР. — 2011. — № 2 (56). — С. 5—12.
Узнагароды і званні
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 года за цыкл прац «Распрацоўка новых метадаў праектавання і развіццё фізіка-тэхналагічных асноў стварэння высокіх тэхналогій вытворчасці канкурэнтаздольных мікраэлектронных вырабаў» (разам з А. І. Белавусам, В. А. Емяльянавым, Ф. Ф. Камаровым, Э. Ф. Лабановічам, А. В. Сіліным).
- Нагрудны знак «Вынаходнік СССР»
- Граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сокал Віталь Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Сокал Віталь Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сокал, Віталій Аляксандравіч (доктар тэхнічных навук; мікраэлектроніка; 1940—2018) // База даных «Вучоныя Беларусі»
- История кафедры микро- и наноэлектроники (руск.) // Сайт БДУІР
- Сокол Виталий Александрович // База патентов Беларуси (руск.)