Уладзімір Васілевіч Суслаў
Уладзімір Васілевіч Су́слаў (руск.: Владимир Вачильевич Суслов; 13 ліпеня 1857 — 13 жніўня 1921) — рускі архітэктар, рэстаўратар, даследчык старажытна-рускай архітэктуры, педагог. Акадэмік архітэктуры (1896). Член-карэспандэнт Рускага Археалагічнага таварыства.
Уладзімір Васілевіч Суслаў | |
---|---|
руск.: Владимир Вачильевич Суслов | |
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1857 ці 1857[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | жнівень 1921 ці 1921[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, Масква, Кастрама, Ноўгарад, Пскоў |
Рэстаўрацыя помнікаў | Сафійскі сабор (у Ноўгарадзе), царква Пятра Мітрапаліта ў Пераслаўлі-Залескім, Камянецкая вежа, Ільінская царква (ў Віцебску, не захавалася) і інш. |
Навуковыя працы | Памятники русского зодчества (7 вып.), Очерки по истории русского зодчества |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ. В. Суслаў нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1878 годзе патупіў на архітэктурнае аддзяленне Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу, якую скончыў у 1882 годзе, атрымаўшы званне класнага мастака I ступені.
Першую навуковую экспедыцыю са згоды Акадэміі мастацтваў здзейсніў у Валагодскую і Архангельскую губерні. У 1883—1887 гг. штогод здзяйсняў падарожжы па Расіі, таксама наведаў Нарвегію і Швецыю. У перыяд да 1920 года У. В. Суслаў неаднаразова выязджаў з рознымі мэтамі ў краіны Заходняй Еўропы і розныя рэгіёны Расіі. У студзені 1902 г. выбраны прафесарам архітэктуры і мастацтва архітэктурных класаў Вышэйшага мастацкага вучылішча. Прымаў удзел у шэрагу археалагічных з’ездаў (у 1884, 1887, 1896, 1899, 1911 гг.). З кастрычніка 1918 г. У. В Суслаў працаваў аддзеле аховы помнікаў мастацтва і старажытнасці пры Наркамаце асветы РСФСР.
Навуковая дзейнасць
правіцьВывучаў і прапагандаваў помнікі старажытнарускай архітэктуры, асабліва драўлянага дойлідства. На Беларусі рэстаўрыраваў Камянецкую вежу (1903) і выканаў праект рэстаўрацыі Віцебскай Ільінскай царквы[2][3]. Займаўся вывучэнгнем і кансервацыяй Лідскага замка[3].
Бібліяграфія
правіцьСярод апублікаваных прац У. В. Суслава:
- Обзор древнерусских построек на Севере, 1883;
- Материалы к истории древней новгородско-псковской архитектуры. — СПб., 1888;
- Очерки по истории древнерусского зодчества. — СПб., 1889;
- Памятники древнего русского зодчества. — СПб., 1895—1901. — Вып. I—VII.
і інш.
Зноскі
- ↑ а б Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 10 жніўня 2024.
- ↑ Архітэктура Беларусі 1993.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Трусаў А. А. Су́слаў Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 290. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Суслаў Уладзімір Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- Сайт «Кенозерье» (руск.)
- Большая биографическая энциклопедия (руск.)
- Научный информационно-аналитический электронный ресурс (сайт) «Древнерусские памятники в фотодокументах» Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)