Уладзімір Дзмітрыевіч Станкевіч
Уладзімір Дзмітрыевіч Станке́віч[2] (22 жніўня 1923, Менск— 2008[3]) — беларускі рэжысёр.
Уладзімір Дзмітрыевіч Станкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2008[1] |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | рэжысёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Менску. У 1949 годзе скончыў Беларускі тэатральны інстытут. З 1950 года працаваў у Рэспубліканскім Доме народнай творчасці. З 1956 года рэжысёр, у 1959—1981 гадах галоўны рэжысёр на Рэспубліканскай студыі тэлебачання.
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1963 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.
Творчасць
правіцьСярод рэжысёрскіх прац У. Д. Станкевіча тэлевізійныя спектаклі «Свой хлеб» Л. Арцішчава (1959), «Слова пра паэта» (1960) і «Ля сіняй бухты» (1976) Б. Бур’яна, «У хоры» Г. Леберэхта (1960), «Выпадковыя сустрэчы» Р. Назарава (1961), «Толькі б кахаць» Р. Раманава (1966), «Машэка» Е. Міровіча (1984), «На вастрыі» К. Крапівы (1984); дакументальныя тэлевізійныя фільмы «Знаёмцеся, Беларусь» (1967), «Біяграфія маёй рэспублікі» (5-я серыя, 1968); тэлевізійны мастацкі фільм «Мы — хлопцы жывучыя» (1974, паводле аповесці і па сцэнарыю І. Сяркова).
Таксама Уладзімір Станкевіч стварыў шэраг тэлевізійных перадач з серыі «Творчыя партрэты», музычных перадач «Блакітны агеньчык», рэпартажаў, трансляцый грамадска-палітычных падзей ў краіне.
Узнагароды
правіцьЗаслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964).
Крыніцы
правіць- ↑ Беларусь у асобах і падзеях
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Станкевіч Уладзімір Дзмітрыевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Станке́віч Уладзімір Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 150. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 365. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004) / А. А. Каляда. — Мінск, 2005. — С. 81.
Спасылкі
правіць- Станкевич Владимир Дмитриевич (руск.) // Праект «Память народа»