Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Дзмітрыевіч Чарнігаў

Уладзімір Дзмітрыевіч Чарні́гаў (руск.: Владимир Дмитриевич Чернигов; 23 жніўня 1922, в. Хацяны, Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — 23 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1974), прафесар (1976).

Уладзімір Дзмітрыевіч Чарнігаў
руск.: Владимир Дмитриевич Чернигов
Дата нараджэння 23 жніўня 1922(1922-08-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1985(1985-05-23) (62 гады)
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Хацяны (Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія). Скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут у 1948 годзе і аспірантуру пры ім. 3 1956 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы об иммуногенезе и о влиянии некоторых антибиотиков на формирование иммунитета при паратифе и роже свиней»[1]. З ліпеня 1974. на пасадзе загадчыка кафедрай ветэрынарна-санітарнай экспертызы[1].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы па выпрацоўцы мер прафілактыкі інфекцыйных хвароб жывёл, метадаў ветэрынарна-санітарнай экспертызы прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць