Уладзімір Максімавіч Белахвостаў

Уладзі́мір Максі́мавіч Белахво́стаў (нар. 1949, Бялынічы, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Уладзімір Белахвостаў
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі
24 снежня 2003 — 30 чэрвеня 2011
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Аляксандр Мількота
Пераемнік Андрэй Шорац
Нараджэнне 1949
Адукацыя Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1972; інжынер-механік)
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Бялынічах Магілёўскай вобласці ў 1949 годзе.

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спэцыяльнасці інжынер-механік (1972).

19721983 — у структуры ВБМА «Прамтэхмантаж».

З 1983 — у арганізацыйных структурах Кампартыі БССР, старшыня Першамайскага раённага савета народных дэпутатаў г. Мінска.

З 1993 — намеснік старшыні Мінгарвыканкама, курыраваў пытанні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

З 24 снежня 2003 года — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Вызвалены ад пасады міністра 30 чэрвеня 2011[1].

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Зноскі

Спасылкі правіць