Аляксандр Аляксандравіч Мількота
Аляксандр Аляксандравіч Мількота (нар. 1946, в. Куранец Вілейскага раёна, Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (1999—2003).
Аляксандр Аляксандравіч Мількота | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Барыс Батура | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Белахвостаў | ||||||
Нараджэнне |
17 чэрвеня 1946[1] (78 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьУ 1969 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.
Па заканчэнні інстытута да 1975 года займаў розныя пасады ў трэсце N 15 спецбудкамбіната «Мінскбуд» — да начальніка будаўнічага ўпраўлення.
У 1975-1978 гг. — Загадчык аддзела па кантролю за вытворчасцю раскопак Мінскага гарвыканкама.
Затым да 1981 г. — начальнік упраўлення дарожна-маставой гаспадаркі, пасля Упраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання горада Мінска.
У 1986—1990 гг. — старшыня Цэнтральнага райвыканкама г. Мінска.
У 1990 годзе быў прызначаны намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.
У 1994 — першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
20 жніўня 1999 года быў прызначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ а б https://kurenets.vileyka-edu.gov.by/история-традиции-достижения/история-школы/document-34923.html
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 1999 № 483 «Аб прызначэнні А. А. Мількоты Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20120617072615/http://old.bankzakonov.com/d2008/time35/lav35207.htm Архівавана 17 чэрвеня 2012. Архівавана 17 чэрвеня 2012. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 584 «Аб вызваленні А. А. Мількоты ад пасады Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (руск.)] Архівавана 17 чэрвеня 2012.