Уладзімір Міхайлавіч Карыцька

беларускі футбаліст і трэнер

Уладзімір Карыцька (нар. 6 ліпеня 1979, Маладзечна) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2012). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам расійскага клуба «Сатурн» з Раменскага.

Футбол
Уладзімір Карыцька
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Міхайлавіч Карыцька
Нарадзіўся 6 ліпеня 1979(1979-07-06)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Сатурн
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1998 Беларусь Забудова (Маладзечна) 20 (2)
1998 Беларусь Маладзечна 8 (0)
1999—2000 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 48 (2)
2001 Беларусь Славія (Мазыр) 17 (2)
2001   Славакія Ружамберак 6 (0)
2002 Расія Ростсельмаш 13 (1)
2002 Расія Сатурн-REN TV (Раменскае) 3 (0)
2003 Расія Тарпеда-Металург (Масква) 15 (0)
2004 Расія Аланія (Уладзікаўказ) 25 (2)
2005 Расія Церак (Грозны) 22 (1)
2006 Украіна Металург (Запарожжа) 8 (0)
2006 Расія Церак (Грозны) 12 (1)
2007—2008 Украіна Чарнаморац (Адэса) 56 (16)
2009 Украіна Металург (Данецк) 8 (2)
2010—2011 Расія Шыннік (Яраслаўль) 60 (12)
2012 Расія Дынама (Бранск) 6 (0)
2012—2015 Расія Шыннік (Яраслаўль) 64 (15)
2015   Расія Арсенал (Тула) 8 (1)
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 25 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (1)
2002—2012 Беларусь Беларусь 40 (3)
Трэнерская кар’ера
2017 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2018—2019 Расія Дынама (Масква) моладзь
2019 Беларусь Беларусь (да 19)
2023 Расія Сатурн (Раменскае) трэнер
2024— Расія Сатурн (Раменскае)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец маладзечанскага футбола, у 1999 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда», а пазней у «Славію», у якой стаў адным з найлепшых ігракоў беларускага чэмпіянату. Улетку 2001 года разам з Валерыем Стрыпейкісам перайшоў у славацкі «Ружамберак», а з 2002 года выступаў за розныя клубы расійскай Прэм’ер-лігі.

У 2007—2008 гадах паспяхова выступаў ва Украіне за адэскі «Чарнаморац». Пазней зноў вярнуўся ў Расію, з 2010 года выступаў у ФНЛ за яраслаўскі «Шыннік».

У кастрычніку 2014 года з-за канфлікту з трэнерскім штабам пакінуў стан «Шынніка», аднак кантракт з клубам працягваў дзейнічаць. У лістападзе быў арандаваны клубам Прэм’ер-лігі — тульскім «Арсеналам»[3]. 12 красавіка 2015 года забіў гол, які дапамог «Арсеналу» атрымаць перамогу над «Уфой» (1:0).

Па заканчэнні сезона 2014/15 стаў шукаць новы клуб. Некаторы час трэніраваўся разам з клубам беларускай Першай лігі «Іслач»[4]. Пазней апынуўся ў мінскім «Дынама», з якім 11 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт[5]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся ў аснове, дапамог клубу выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове і стаў капітанам каманды. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з мінчанамі[6], аднак у лютым 2017 года пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента[7]. Усяго за «Дынама» правёў 47 матчаў ва ўсіх турнірах (25 у чэмпіянаце Беларусі, 18 у Лізе Еўропы і 4 у Кубку Беларусі). У сакавіку 2017 года стала вядома, што Карыцька вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[8].

Міжнародная кар’ера правіць

З 2002 па 2012 гады выступаў за нацыянальную зборную Беларусі, усяго правёў 40 матчаў і забіў 3 галы, у тым ліку пераможны гол у матчы супраць Нідэрландаў 21 лістапада 2007 года.

Трэнерская кар’ера правіць

У чэрвені 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Энергетыка-БДУ»[9], аднак на наступны сезон пакінуў сталічны клуб.

У жніўні 2018 узначаліў моладзевы склад маскоўскага «Дынама»[10]. Пакінуў пасаду ў маі 2019 года[11] і неўзабаве быў прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-19[12]. Заставаўся на пасадзе да кастрычніка, калі зборная ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы заняла трэцяе месца, выбыла з далейшай барацьбы і спыніла існаванне. Пазней стаў галоўным трэнерам Акадэміі футбола АБФФ, у 2020 годзе таксама ўзначальваў малодшую моладзевую зборную (U-20), складзеную з ігракоў 1999 года нараджэння і маладзей.

У чэрвені 2023 года стаў старшым трэнерам раменскага «Сатурна»[13]. У снежні 2023 года дырэктар «Сатурна» Раман Шырокаў заявіў, што Карыцька стане новым галоўным трэнерам клуба[14].

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[15][16].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Vladimir Korytko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Uladzimir Karytska // FBref.com
  3. Тульский «Арсенал» арендовал Корытько (руск.). by.tribuna.com.
  4. Виталий Жуковский: "Хачатурян и Корытько попросили потренироваться с нами. Пласконный ищет себе новый клуб" (руск.). football.by (3 ліпеня 2015). Праверана 26 студзеня 2024.
  5. Минское "Динамо" подписало Владимира Корытько и румынского хавбека Александру Някшу (руск.). football.by (11 ліпеня 2015). Праверана 26 студзеня 2024.
  6. Владимир Корытько продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (16 снежня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
  7. Владимир Корытько завершил выступления за минское "Динамо" (руск.). football.by (15 лютага 2017). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. Владимир Корытько объявил о завершении карьеры (руск.)(недаступная спасылка). football.by (28 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2024. Праверана 26 студзеня 2024.
  9. Владимир Корытько вошел в тренерский штаб "Энергетика-БГУ" (руск.). football.by (29 чэрвеня 2017). Праверана 26 студзеня 2024.
  10. Владимир Корытько стал главным тренером молодежки московского "Динамо" (руск.). football.by (24 жніўня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  11. Владимир Корытько уволен из московского "Динамо" (руск.). football.by (1 мая 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  12. Корытько сменил Дулуба на посту главного тренера юниорской сборной Беларуси (U-19) (руск.). football.by (14 мая 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  13. Корытько Владимир Михайлович (руск.). Афіцыйны сайт раменскага «Сатурна». Праверана 26 студзеня 2024.
  14. Корытько возглавил команду российского Д4 (руск.). football.by (26 снежня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  15. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  16. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.