Уладзімір Міхайлавіч Хількевіч

беларускі футбаліст

Уладзімір Хількевіч (нар. 31 кастрычніка 1987, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Горкі».

Футбол
Уладзімір Хількевіч
Поўнае імя Уладзімір Міхайлавіч Хількевіч
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1987(1987-10-31)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 178 см
Вага 69 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Горкі
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Сцяг Беларусі Савіт (Магілёў) 35 (2)
2007   Сцяг Беларусі Спартак (Шклоў) 29 (2)
2009 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2009—2013 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 133 (9)
2014—2015 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 37 (1)
2016 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 26 (2)
2017 Сцяг Беларусі Орша 27 (1)
2018— Сцяг Беларусі Горкі 27 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў магілёўскім «Савіце», пасля перабраўся ў «Нафтан». З 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». З’яўляўся асноўным іграком мазырскага клуба, за тры гады (2010—2012) выхадзіў на поле ва ўсіх яго 90 матчах, у сезоне 2013 прапусціў усяго два матчы.

Пасля вылету «Славіі» з Вышэйшай лігі ў студзені 2014 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2015 ж страціў месца ў асноўным складзе, толькі шэсць разоў з’явіўшыся на полі ў чэмпіянаце.

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпро»[3], якому па выніках сезону 2016 дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2017 года, пакінуўшы «Дняпро», праходзіў прагляд у «Слуцку» і «Белшыне», але беспаспяхова, і ў выніку сезон 2017 правёў у «Оршы».

У пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Горкі».

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 Савіт   21 1
2007 Д3 Спартак   29 2
2008 Д1 Савіт   14 1
2009 (1) дубль Нафтан   8 1
2009 (2) Д2 Славія-Мазыр   13 1
2010 Д2 Славія-Мазыр   30 2
2011 Д2 Славія-Мазыр   30 2
2012 Д1 Славія-Мазыр   30 1
2013 Д1 Славія-Мазыр   30 3
2014 Д1 Белшына   31 1
2015 Д1 Белшына   6 0
2016 Д2 Дняпро   26 2
2017 Д2 Орша   27 1
2018 Д3 Горкі   27 0

Зноскі

Спасылкі правіць