Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук
Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук (нар. 5 жніўня 1946) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі.
Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968). Працаваў акцёрам і дырэктарам у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1973—1985). Першы акцёр-дырэктар тэатра ў Беларусі.
Вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». За шматгадовую творчую дзейнасць сыграў больш за 100 рознапланавых роляў па творах беларускіх, рускіх і замежных аўтараў у тэатры, кіно, на радыё і тэлебачанні. Сыграў галоўныя ролі ў спектаклях: «Паўлінка» і «Прымакі» Я. Купалы, «Мілы чалавек» К. Крапівы, «Несцерка» В. Вольскага, «Таблетку пад язык» А. Макаёнка, «Апошні шанец» В. Быкава, «Багна» А. Астроўскага, «Вішнёвы сад» А. Чэхава, «Дні Турбіных» М. Булгакава, «Жорсткія гульні» А. Арбузава, «Камедыя памылак» У. Шэкспіра, «Боты на тоўстай падэшве» П. Гладзіліна, «Стрыптыз» С. Мрожака, «Безыменная зорка» М. Себастьяна, «Пігмаліён» Б. Шоў, «Сродак Макропуласа» К. Чапека, «Забыць Герастрата» Р. Горына, «Як выходзяць у людзі, альбо На ўсякага мудраца дастаткова прастаты» А. Астроўскага, «Механічны чалавек» М. Варфаламеева, «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы і інш. Зняўся ў кінафільмах «Вадзіцель аўтобуса» (рэж. Б. Шадурскі, 1983), «Маці ўрагану» (рэж. Ю. Марухін, 1990), «Зязюліны дзеці» (рэж. А. Мароз, 1991), «Павадыр» (рэж. А. Яфрэмаў, 2001), «Мужчыны не плачуць» (рэж. С. Баброў, 2004), «На безыменнай вышыні» (рэж. В. Нікіфараў, 2004), «Чаклун і Румба» (рэж. А. Голубеў, 2007), «Шчыт Айчыны» (рэж. Д. Скварцоў, 2007), «Інсайт» (рэж. Р. Грыцкова, 2009), «Іронія ўдачы» (рэж. М. Туманішвілі 2010), «Вока за вока» (рэж. Г. Палока, 2010), «Талаш» (рэж. С. Шульга, 2011), «Паляванне на гаўляйтара» (рэж. А. Базілаў, 2012), «Украсці Бельмандо» (рэж. М. Князеў, 2012), «Сын бацькі народаў» (рэж. С. Шчарбін, 2013), «Ой, мамачкі…» (рэж. І. Паўлаў, 2013) і інш.
Член ГА «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў» (1971), ГА «Беларускі саюз кінематаграфістаў», ГА «Міжнародная акцёрская гільдыя» (2008). Член журы міжнародных тэатральных фестываляў і конкурсаў: «Белая Вежа-2010» (г. Брэст), «Тэатральны куфар» (г. Мінск), «Чароўны куфэрак» (г. Любань-2013).
Узнагароды
правіць- Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь (2001),
- лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2002),
- нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006),
- знак пашаны Цэнтральнага камітэта прафсаюзаў работнікаў культуры «За шматгадовую творчую і педагагічную дзейнасць» (2010),
- медаль Францыска Скарыны (2007),
- ордэн Францыска Скарыны (2011),
- дыплом лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за роль прафесара Чарнавуса ў спектаклі па п’есе К.Крапівы «Хто смяецца апошнім» у тэатры-студыі кінаакцёра пры к/с «Беларусьфільм» (2012)