Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч

беларускі пісьменнік

Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч (23 мая 1907, Якаўлевічы, Горацкі павет, Магілёўская губерня — 1 ліпеня 1982) — беларускі празаік, журналіст.

Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 мая 1907(1907-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1982(1982-07-01) (75 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 мая 1907 года ў пас. Якаўлевічы Горацкага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Аршанскі раён Віцебскай вобласці) ў сялянскай сям’і.

У 1925 годзе працаваў загадчыкам хаты-чытальні, загадваў аддзелам прапаганды ў Копыскім, Горацкім райкамах камсамола. У 1927—1929 гадах — сакратар Горацкага райкама камсамола.

У 1929 годзе накіраваны на працу ў рэдакцыю газеты «Звязда», дзе спачатку быў літсупрацоўнікам, потым загадваў аддзелам культуры. Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні літаратурнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930—1932). У 1933 годзе рэдагаваў бягомльскую раённую газету «Калгасны змагар». У 1934—1937 гадах — карэспандэнт газеты «Известия» па Беларускай ССР.

У 1937 годзе рэпрэсаваны, высланы ў Сібір. Працаваў лесарубам, брыгадзірам, майстрам лесу, галоўным інжынерам і дырэктарам леспрамгаса.

У 1956 годзе рэабілітаваны. У 1956—1957 гадах — карэспандэнт газеты «Лесная промышленность» па Беларускай ССР.

Творчасць правіць

У друку пачаў выступаць у 1925 года. Выдаў кнігі нарысаў «Крок у будучыню» (1931), «Землям» (1969), «Спатканні на дарогах: Запіскі карэспандэнта» (1978). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Шляхам герояў» (1932), «Яны былі першымі» (апавяданні і нарысы, 1970), «Аксамітны бляск» (1971). Напісаў кніжкі апавяданняў для дзяцей «Медунічкі» (1966), «Лясныя знаходкі» (1969), «Выдумшчыцы» (1971), «Стрэлы на зялёнай палянцы» (1973), «На ўсходзе сонца» (1982).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Ліўшыц, У. М. Вядомы беларускі пісьменнік (пра Уладзіміра Мяжэвіча) У кн.: Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса». Былі на Горацкай зямлі. Ішлі лісты ў Горкі. Землякі — прататыпы і героі літаратурных твораў. Галасы з Горацкага Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кніга 3. Горкі: 2019. С.107-110.