Уладзімір Паўлавіч Забела
Уладзімір Паўлавіч Забе́ла (17 сакавіка 1939, г. Вільнюс — 1 студзеня 2021) — беларускі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990). Прафесар (1995).
Уладзімір Паўлавіч Забела | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 2021 (81 год) |
Адукацыя | |
Прафесія | рэжысёр |
Тэатр | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1970 годзе Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. З 1970 года ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа, з 1973 года на Беларускім тэлебачанні. 3 1984 года галоўны рэжысёр Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра. З 1986 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1987 года дэкан, з 1990 года — загадчык кафедры[1], з 1994 года — загадчык кафедры кіна-тэлемастацтва, у 1998—2012 і 2015—2018 гг. — загадчык кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання[2].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года.
Памёр 1 студзеня 2021 года[3].
Творчасць
правіцьСярод пастановак: тэатральныя «Амністыя» М. Матукоўскага (1971), «Свой востраў» Р. Каўгвера (1972), «Цыліндр» Э. Дэ Філіпа (1985), тэлевізійныя «Завеі, снежань» паводле І. Мележа (1979) і інш. Аўтар творчых тэлепартрэтаў дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва, дакументальных тэлепраграм па гісторыі і духоўнай спадчыне беларускага народа[1].
Узнагароды
правіцьЗаслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Д. М. Гіргель. Забела Уладзімір Паўлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- ↑ Уладзімір Паўлавіч Забела ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- ↑ Уладзімір Паўлавіч Забела на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Д. М. Гіргель. Забела Уладзімір Паўлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
правіць- Уладзімір Паўлавіч Забела на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»