Уладзімір Паўлавіч Самсонаў
Уладзімір Паўлавіч Самсонаў (нар.10 мая 1928, с. Ерахтур, Разанская вобласць, РСФСР — 25 верасня 2017) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (1998). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1978).
Уладзімір Паўлавіч Самсонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 2017[1] (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, навуковы работнік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗакончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1952). У 1952—1965 гг. аграном, дырэктар МТС, старшыня райвыканкама, сакратар РК КПБ, начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах. У 1965—1974 гг. намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР, у 1974—1999 гг. дырэктар Беларускага НДІ земляробства і кармоў, у 1999—2002 гг. саветнік пры дырэкцыі гэтага інстытута. З 2002 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута льну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1962).
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы ў галіне аграбіялогіі збожжавых каласавых культур, іх насенняводства, фізіялогіі. Даследаваў дынаміку сінтэзу арганічнага рэчыва ў залежнасці ад уплыву біятычных і абіятычных умоў, характарыстыкі ўзаемасувязей і ўплыву асобных элементаў структуры ўраджаю на прадуктыўнасць расліны і аграцэнозу пры разнастайных глебавых умовах. Вызначыў асноўныя напрамкі інтэнсіфікацыі вытворчасці збожжа і прапанаваў інтэнсіўную тэхналогію вырошчвання збожжавых культур. Вывучыў уплыў экалагічных фактараў на насенную прадуктыўнасць збожжавых культур з мэтай выяўлення найбольш прыдатных зон насенняводства. Распрацаваў сістэму прамысловага насенняводства, якая адпавядае біялагічным, арганізацыйным і эканамічным патрабаванням насеннай справы.
Аўтар звыш 240 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і 4 вынаходстваў.
Прэміі і ўзнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1956, 1971), «Знак Пашаны» (1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Стварэнне сістэмы сартоў азімай пшаніцы (Triticum aestivum L.) і тэхналогіі вытворчасці зерня харчовага прызначэння».
Навуковыя працы
правіць- Повышение эффективности травяных культур. — Мн., 1973 (разам з Я. Ківейша).
- Научные основы интенсивных технологий возделывания зерновых в БССР. — Вильнюс, 1987.
- Научная концепция возделывания зерновых колосовых культур в БССР. — Мн., 1988.
- Асновы аграноміі. — Мн.: Ураджай, 1999 (у сааўт.).
- Лён Беларуси. — Мн., 2003 (у сааўтарстве).
Зноскі
- ↑ http://aw.belal.by/russian/science/research/personalrus/samsonov/index.htm Праверана 4 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Самсонаў Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.
- Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003.
Спасылкі
правіць- Вучоныя Беларусі. Владимир Павлович Самсонов (К 80-летию со дня рождения) (руск.) // Весці НАН Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2008. — № 2. — С. 121—122.
- Памяці вучонага: САМСОНАЎ Уладзімір Паўлавіч // Сайт НАНБ
- Самсонаў Уладзімір Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Уладзімір Паўлавіч Самсонаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)