Уладзімір Рыгоравіч Карачун

Уладзімір Рыгоравіч Карачун (1914, вёска Кухцічы, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 1998) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).

Уладзімір Рыгоравіч Карачун
Дата нараджэння 1 (14) сакавіка 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1998(1998-06-25) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19361957
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны польскі паход РСЧА,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Уладзімір Карачун нарадзіўся 1 (па новым стылі — 14) сакавіка 1914 года ў вёсцы Кухцічы (цяпер — Уздзенскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе ён скончыў Менскі транспартна-эканамічны тэхнікум, пасля чаго працаваў інспектарам наргасуліка Чавускага райвыканкама Магілёўскай вобласці Беларускай ССР. У 1936 годзе Карачун быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Сталинградское ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. Удзельнічаў у польскім паходзе РСЧА. З красавіка 1943 годзе — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Кубані, вызваленні Украінскай ССР і Крыма, Прыбалтыкі, ліквідацыі курляндскай групоўкі нямецкіх войскаў[1].

Да канца вайны капітан Уладзімір Карачун камандаваў эскадрылляй 947-га штурмавога авіяпалка 289-й штурмавой авіядывізіі 15-й паветранай арміі. За час свайго ўдзелу ў баях ён здзейсніў 133 баявыя вылеты на разведку, штурмоўку і бамбаванне вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, яго ваенных аб'ектаў. У выніку яго дзеянняў было знішчана 27 танкаў, 112 аўтамашын, 17 мінамётаў, 19 вагонаў, 3 самалёты на аэрадромах, 2 паравоз, 7 цыстэрнаў з палівам. Прыняў удзел у 17 паветраных баях, збіў 2 самалёты праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм», капітан Уладзімір Карачун быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 6650[1].

Пасля заканчэння вайны Карачун працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1949 годзе ён скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. У 1957 годзе ў званні падпалкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў у Мэлітопалі. Памёр 25 чэрвеня 1998 года, пахаваны ў Мэлітопалі[1].

Быў таксама узнагароджаны пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Памяць правіць

  • На будынку аэраклуба, дзе раней размяшчалася Мэлітопальская авіяцыйная школа, у якой вучыўся Герой, 17 жніўня 2013 года ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Голдобин А. И. Запорожская аллея славы — народная святыня, Днепропетровск, 2002.