Уладзіслаў Леанідавіч Драпеза

беларускі футбаліст

Уладзіслаў Драпеза (нар. 31 жніўня 2001, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама» (у арэндзе з «Гомеля»).

Футбол
Уладзіслаў Драпеза
Поўнае імя Уладзіслаў Леанідавіч Драпеза
Нарадзіўся 31 жніўня 2001(2001-08-31)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Паперпрам
Клубная кар’ера[* 1]
2018— Беларусь Гомель 6 (0)
2020   Беларусь Паперпрам (Гомель) 7 (2)
2022   Беларусь Лакаматыў (Гомель) 10 (3)
2023   Беларусь Лакаматыў (Гомель) 15 (2)
2024—   Беларусь Паперпрам (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 сакавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

З канца 2018 года пачаў выступаць за дубль «Гомеля». У 2020 годзе, які гомельскі клуб правёў у Першай лізе, выступаў у Другой лізе за «Паперпрам», а ў 2021 годзе вярнуўся ў дубль «Гомеля» і замацаваўся ў складзе, а таксама пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У сакавіку 2022 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[3]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мазырскай «Славіяй» (0:2).

У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лакаматыў»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[5]. Да сезона 2023 рыхтаваўся з асноўнай камандай, у першай палове 2023 года часам выхадзіў на замену ў складзе «Гомеля». У жніўні 2023 года зноў быў арандаваны «Лакаматывам»[6]. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[7].

У сакавіку 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Паперпрама»[8].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Гомель   3 0
2019 дубль Гомель   2 0
2020 Д3 Паперпрам   7 2
2021 дубль Гомель   22 4
2022 (1) Д1 Гомель   3 0
2022 (2) Д2 Лакаматыў   10 3
2023 (1) Д1 Гомель   3 0
2023 (2) Д2 Лакаматыў   15 2

Крыніцы правіць

  1. https://www.pressball.by/footballstat/uladzislau_drapeza/
  2. https://www.transfermarkt.com/vladislav-drapeza/profil/spieler/915269
  3. Футбол. Александр Савицкий, Дмитрий Емельянов и Владислав Драпеза заключили первые профессиональные соглашения с "Гомелем" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023.
  4. "Локомотив" арендовал Кресса у минского "Динамо" и Драпезу у "Гомеля" (руск.). football.by (23 ліпеня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  5. Четыре футболиста «Гомеля» вернулись из аренды (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (2 снежня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  6. Гомельский "Локомотив" позаимствовал до конца сезона трех исполнителей у клубов высшей лиги (руск.). football.by (3 жніўня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  7. Новичков и еще шесть арендованных футболистов покинули гомельский "Локомотив" (руск.). football.by (1 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  8. Игрок "Гомеля" отдан в аренду "Бумпрому" (руск.). football.by (16 сакавіка 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.