Уолтэр Мэй
Уо́лтэр Мэй (англ.: Walter May; 1912, Брайтан[1], Англія[2] — 2006, Масква, Расія[3]) — англійскі паэт, перакладчык на англійскую мову паэзіі і эпасу народаў СССР.
Уолтэр Мэй | |
---|---|
Walter May | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Walter May |
Дата нараджэння | 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2006 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт і перакладчык |
Гады творчасці | 1950-я — 2000-я |
Кірунак | пераклады |
Жанр | верш |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьНа працягу свайго жыцця змяніў шмат прафесіяў. На судабудаўнічым заводзе ў Шатландыі працаваў дызайнерам матораў мінаносцаў. Быў настаўнікам у школе. Добра майстраваў. Быў сябрам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі[3]. У канцы 1960-х гадоў пераехаў жыць у Савецкі Саюз, дзе пазнаёміўся са сваёй другой жонкай — паэтэсай Людмілай Серастанавай[4]. У Маскве працаваў рэдактарам-стылістам штотыднёвіка «Moscow News»[1].
Літаратурная творчасць
правіцьВершы пачаў друкаваць у 1950-я гады. Упершыню наведаў Беларусь у 1967 годзе.[5] Першыя пераклады з беларускай мовы апублікаваў у 1968 годзе. Тады ж распачаў працу над перакладам на англійскую мову анталогіі сучаснай беларускай паэзіі «Цудоўны край Беларусі», у якую ўвайшлі творы 59 беларускіх паэтаў[1].
Уолтэр Мэй і Янка Купала
правіцьНеаднакротна быў у Мінску і Вязынцы[5].
«Над ціхай Вязынкай-ракой, |
Уолтэр Мэй (з вершаванага запісу ў кнізе наведвальнікаў музея Купалы ў Вязынцы ў перакладзе Я. Семяжона)[6] |
Пераклаў 90 вершаў Янкі Купалы, сярод якіх «Мужык», «А хто там ідзе?», «Я не для вас…», «Адцвітанне», «За ўсё…», «Беларускім партызанам», «Я мужык-беларус», «Явар і каліна», «Мая навука», «Хлопчык і лётчык».[5]
Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды
правіць- Дыплом Камітэту друку СССР (за пераклад твораў А. Пушкіна)
- Вялікі залаты медаль Кыргызстану (за пераклад эпасу «Манас»)
- Залаты медаль імя Ч. Айтматава[3]
Выбраная бібліяграфія
правіць- Цудоўны край Беларусі. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі (1976, пераклад на англійскую)
- Я. Купала. Вершы (1982, пераклад на англійскую)
- Я. Купала. Песня сонцу (1982, пераклад на англійскую)
- Я. Колас. На прасторах жыцця (1982, пераклад на англійскую)
- Позняе жніво (1982, пераклад з англійскай на беларускую Р. Барадуліна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, Г. Тумаса і інш.)[1]
- Бесконечная нить (лирика) (1996)[7]
- Кто были древние бритты? (2001, гістарычныя, геаграфічныя, этнаграфічныя і літаратурныя даследванні)[8]
- Л. Серостанова. Лирическая исповедь (2002, пераклад на англійскую)
- Нартский эпос (2011, пераклад з асецінскай мовы)
- Меридиан Любви (2013, паэтычная білінгва на расійскай і англійскай мовах, разам з Л. Серастанавай)[9]
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 712.
- ↑ Паводле іншых звестак (А. Андэр) — у Шатландыі.
- ↑ а б в А. Андэр. Расійскі англічанін . «Щербинский Вестникъ» (8 снежня 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ Ларыса Кузьмінская. Связующее слово (8 снежня 2013).
- ↑ а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 412.
- ↑ Яўген Салаўёў. Арарат Яся Луцэвіча(недаступная спасылка). Народная Воля (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 26 чэрвеня 2014.
- ↑ Бесконечная нить (лирика) . Any Book (8 снежня 2013).
- ↑ Кто были древние бритты? : Ист., геогр., этногр. и лит. исслед. . Any Book (8 снежня 2013).
- ↑ З. Валіева. «Нарцкі эпас» будуць чытаць на англійскай мове . Блог Зары Валіевай (8 снежня 2013).
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С.712.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С.412.
- Гарадзіцкі А. Вачыма сяброў. — Маладосць, 1974, № 4.
- Семяжон Я. Беларуская паэзія ў англійскіх перакладах. — У кн.: Далягляды. — Мн., 1978.