Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў
Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў (кірг.: Чыңгыз Төрөкулович Айтматов; 12 снежня 1928, сяло Шэкер, Кіргізская АССР, РСФСР, СССР — 10 чэрвеня 2008, Нюрнберг, Баварыя, Германія) — кіргізскі празаік, які пісаў на кіргізскай і рускай мовах. Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968). Акадэмік АН Кіргізскай ССР (1974). Герой Сацыялістычнай Працы (1978).
Чынгіз Айтматаў | |
---|---|
Чыңгыз Айтматов | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 2008[5][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Torekul Aitmatov[d] |
Дзеці | Аскар Чынгізавіч Айтматаў[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палітык, дыпламат, журналіст, перакладчык, раманіст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, пісьменнік |
Гады творчасці | 1952 — 2006 |
Жанр | раман, аповесць, сцэнарыст |
Мова твораў | руская, кыргызская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Кіргізскі сельскагаспадарчы інстытут у 1953 годзе. Член КПСС з 1959 года. У 1965-86 гадах старшыня праўлення кінематаграфістаў Кыргызстана, з 1986 — Саюза пісьменнікаў Кыргызстана; адначасова з 1988 галоўны рэдактар часопіса «Иностранная литература». 3 1990 на дыпламатычнай службе.
ТворчасцьПравіць
Вострыя этычныя і сацыяльныя праблемы сучаснасці, прасторавыя карціны дыялектычнай узаемасувязі свету і чалавека ўздымае ў аповесцях «Твар у твар» (1957), «Джаміля» (1958), «Таполька мая ў чырвонай касынцы», «Вярблюджае вока», «Першы настаўнік» (усе 1961), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гюльсары» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977); у раманах «I вякуе дзень даўжэй за век» (асобнае выданне пад назвай «Буранны паўстанак», 1980), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творах спалучае псіхалагічны аналіз з традыцыямі фальклору, міфічнай вобразнасцю, імкнецца да жанру прытчы.
Амаль усе яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы Ч. Айтматава перакладалі І. Сакалоўскі, С. Міхальчук, М. Стральцоў.
ПамяцьПравіць
29 мая 2018 г. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прысвоіў парку ў межах вуліцы Пляханава, вуліцы Ванеева, вуліцы Яна Райніса імя Чынгіза Айтматава[7].
Прэміі і ўзнагардыПравіць
- Ленінская прэмія (1963).
- Дзяржаўныя прэміі СССР (1968, 1977, 1983).
- Літаратурная прэмія «Этрурыя» (Італія, 1980).
- Міжнародная прэмія імя Дж. Нэру (1985).
Выбраная бібліяграфіяПравіць
- Собрание сочинений. Т. 1—3. М., 1982—84.
Беларускія перакладыПравіць
- Джаміля. Мн., 1962.
- Бывай, Гюльсары! Мн., 1971.
- Першы настаўнік. Мн., 1974.
- Буранны паўстанак: I вякуе дзень даўжэй за век. Мн., 1987.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Chingiz Aytmatov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Chinghiz Aitmatov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 30. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ http://rt.com/news/famous-writer-aitmatov-dies-aged-79/
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118501259 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ У Менску назвалі вуліцы ў гонар міністра ўраду БНР, дывэрсанта НКВД і расстралянага паэта
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў