Урад Аўстраліі (англ.: Government of Australia) — уяўляе сабою сістэму інстытутаў і арганізацый, вызначаных канстытуцыяй і закліканых забяспечыць кіраванне палітычным, эканамічным і культурным жыццём Аўстраліі. У аснову дзейнасці ўрада Аўстраліі закладзены два асноўных прынцыпы: прынцып федэралізму і прынцып падзелу ўлад. Канстытуцыя падзяляе ўрад Аўстраліі на тры галіны: заканадаўчую, выканаўчую і юрыдычную.

Аўстралія
Гэта табліца прысвечана тэме:
Палітыка і ўрад
Аўстраліі

Выканаўчая ўлада
Манарх (Елізавета II)
Генерал-губернатар (Квенцін Брайс)
Прэм’ер-міністр (Тоні Эбат)
Кабінет
Выканаўчы савет

Заканадаўчая ўлада
Парламент
   • Сенат
   • Палата прадстаўнікоў
   • Лідар апазіцыі (Малкалм Тарнбал)
Выбары
   • Выбарчая сістэма
   • Выбарчыя акругі
   • Выбары, якія прайшоў
   • Выбары, якія маюць быць

Судовая ўлада
Вярхоўны суд
Судовая сістэма
Канстытуцыя


Выканаўчая ўлада
Губернатары
Прэм'ер-міністры

Заканадаўчая ўлада
Парламенты
Выбарчыя сістэмы
   • АСТ · НПУ · ПТ · КЛД · ПА ·
     ТАС · ВІК · ЗА



Зялёныя · Лейбарысцкая · Аграрная ліберальная партыя · Сям’я перш за ўсё · Ліберальная · Нацыянальная


Федэралізм правіць

Канстытуцыя Аўстраліі вызначае федэральны заканадаўчы орган краіны — Федэральны Парламент або Парламент Садружнасці. Парламент уключае манарха Аўстраліі, Сената і Палату прадстаўнікоў. Паводле канстытуцыі, федэральнаму ўраду перадаюцца заканадаўчыя правы на ўзроўні дзяржавы, а таксама правы і абавязкі сачыць за выкананнем федэральнага заканадаўства. Усе астатнія абавязкі і правы застаюцца за ўрадамі шасці калоній, якія ўвайшлі ў федэрацыю на момант яе щтварэння ў 1901 годзе. Паводле канстытуцыі, гэтыя калоніі сталі штатамі Аўстралійскага Саюза. Кожны штат мае сваю ўласную канстытуцыю і парламент, такім чынам, на тэрыторыі Аўстраліі маюцца сем незалежных парламентаў, ніводны з якіх не можа ўмешвацца ў справы іншага. Вярхоўны суд Аўстраліі як прадстаўнік юрыдычнай галіны ўрада закліканы вырашать рознагалоссі, якія ўзнікаюць паміж федэрацыяй і штатамі, а таксама паміж асобнымі штатамі. Федэральны парламент мае права вынесці прапановы па змене канстытуцыі. Для таго каб гэтыя змены набылі сілу закона, неабходна правесці іх праз агульнанацыянальны рэферэндум, на якім яны павінны атрымаць «падвойную большасць»:

  • большасць галасоў, і
  • большасць галасоў у большасці штатаў.

Канстытуцыя краіны дазваляе штатам перадаваць частку сваіх паўнамоцтваў федэральнаму ўраду. Гэта можа быць дасягнута шляхам занясення змен у канстытуцыю праз рэферэндум. Больш часта сустракаемы спосаб перадачы паўнамоцтваў складаецца ў прыняцці закона, які зацвярджае такую перадачу, і гэты закон павінен быць ухвалены ўсімі ўрадамі штатаў, якія ўцягнуты ў гэту перадачу паўнамоцтваў. Перадача паўнамоцтваў, аформленая такім чынам, можа мець вызначаны тэрмін дзеяння, пасля чаго паўнамоцтвы бакоў вяртаюцца да ранейшага стану.

Апроч штатаў у Аўстраліі існуе шэраг тэрыторый, тры з якіх, Аўстралійская сталічная тэрыторыя, Паўночная тэрыторыя і востраў Норфалк, маюць правы самакіравання. Заканадаўчыя правы гэтых тэрыторый прадстаўлены ім федэральным урадам, і парламент Аўстраліі пакідае за сабой права адклікаць гэтыя правы і адмяняць у выпадку неабходнасці законапраекты, прынятыя тэрыторыямі. Акрамя таго, грамадзяне Аўстраліі, якія пражываюць у Сталічнай тэрыторыі Аўстраліі і ў Паўночнай тэрыторыі, маюць сваё прадстаўніцтва ў парламенце Аўстраліі, у той час як жыхары вострава Норфалк такога прадстаўніцтва не маюць.

Астатнія тэрыторыі Аўстраліі, якія маюць сталае насельніцтва, не маюць права самакіравання, гэтыя тэрыторыі выкарыстоўваюць у сябе федэральныя законы, хоць на востраве Ражства і Какосавых астравах маюцца мясцовыя ўрады.

Прынцыпы федэральнай пабудовы і структура парламента Аўстраліі былі прадметамі доўгага абмеркавання ў момант напісання канстытуцыі краіны. Палата прадстаўнікоў выбіраецца на той аснове, што штаты, якія ўваходзяць у склад Аўстралійскай федэрацыі маюць рознае насельніцтва. Новы Паўднёвы Уэльс, напрыклад, мае 50 месцаў у ніжняй палаце парламента, у той час як Тасманія толькі 5. У супрацьлегласць ніжняй палаце Сенат абіраецца па прынцыпу роўнага прадстаўніцтва ад усіх штатаў, усе яны прадстаўлены ў верхняй палаце 12-ю сенатарамі. Такая сістэма была выбрана для таго, каб не даць двум найбольш густанаселеным штатам краіны, Новаму Паўднёваму Уэльсу і Вікторыі, якія-небудзь перавагі перад іншымі членамі федэрацыі ў сілу таго, што ў выпадку прыняцця ніжняй палатай якога-небудзь закона, які можа быць расцэнены як перавага для гэтых двух штатаў, верхняя палата можа заблакаваць яго большасцю прадстаўнікоў маленькіх штатаў.

Трэцім узроўнем урада, пасля федэральнага ўрада Аўстраліі, урадаў штатаў і тэрыторый, з'яўляюцца мясцовыя ўрады ў форме гарадскіх і прыгарадных саветаў. Гэтыя інстытуты адказваюць за такія пытанні як абслугоўванне мясцовых дарог, бібліятэкі, уборка смецця, рэгістрацыю жывёл і г. д. Члены саветаў выбіраюцца на мясцовых выбарах і як правіла выконваюць свае абавязкі па сумяшчальніцтве.

Падзел улад правіць