Урад Вацлава Ластоўскага

Урад Вацлава Ластоўскага (пяты, часам называецца як шосты ўрад БНР[1]) — урад БНР, сфармаваны 13 снежня 1919 года Народнай Радай БНР. Праз 3 дні пасля стварэння ўрада яго старшыня Вацлаў Ластоўскі быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі на 2 месяцы.

Пяты ўрад БНР
Тып арганізацыі урад
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларуская Народная Рэспубліка
Кіраўнікі
Старшыня ўраду Вацлаў Ластоўскі
Заснаванне
Дата заснавання 13 снежня 1919
Ліквідацыя
Дата скасавання 20 красавіка 1923
Матчыная арганізацыя Народная Рада БНР

Кіраўніком канцылярыі Рады Народных Міністраў у 1919—1921 гг. быў Юстын (Юрась) Ластоўскі (1870?—пасля 1931), брат Вацлава Ластоўскага[1].

Пасля працяглага крызісу 11 кастрычніка 1922 замест Рады міністраў была ўтворана Дзяржаўная калегія на чале з П. Крачэўскім (шосты Урад БНР). 20 красавіка 1923 В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з гэтага органа, і меў месца ўрадавы крызіс, у выніку якога сфармаваўся новы ўрад.

СкладПравіць

Пасада Імя Выява Партыя Тэрмін паўнамоцтваў
Пачатак Заканчэнне
Старшыня ўраду Вацлаў Ластоўскі БПСР 13 снежня 1919 20 красавіка 1923
Намеснік старшыні,

народны міністр юстыцыі

Аляксандр Цвікевіч БПСФ верасень 1918 23 жніўня 1923
Народны міністр замежных спраў Яўген Ладноў ? 13 снежня 1919 8 траўня 1921
Аляксандр Цвікевіч БПСФ травень 1921 кастрычнік 1925
Народны міністр фінансаў Яфім Бялевіч БПСФ 13 снежня 1919 верасень 1920
Аляксандр Вальковіч БПСР верасень 1920 1923
Народны міністр унутраных спраў Тамаш Грыб БПСР 13 снежня 1919 10 кастрычніка 1922[1]
Дзяржаўны сакратар Клаўдзій Дуж-Душэўскі БПСР 13 снежня 1919 20 красавіка 1923
Дзяржаўны кантралёр Лявон Заяц БПСР 13 снежня 1919 ?

Зноскі

СпасылкіПравіць