Уражайнэ (Данецкая вобласць)
Уражайнэ (укр.: Урожайне) — пасёлак ва Украіне, у Вэлыканавасілкаўскай пасялковай грамадзе Валнавахскага раёна Данецкай вобласці.
Пасёлак
| ||||||||||||||
Геаграфія правіць
Пасёлак размешчаны за 99 км ад абласнога цэнтра, за 64,6 км ад раённага цэнтра і за 11 км ад адміністрацыйнага цэнтра грамады, на правым беразе ракі Мокрыя Ялы[1] і праходзіць па аўтадарозе Т 0518. Працягласць межаў пасёлка з поўначы на поўдзень 1,271 км, з захаду на ўсход 3,329 км[2].
Гісторыя правіць
17 ліпеня 2020 года, у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, у адпаведнасці пастановы Вярхоўнай Рады «Аб утварэнні і ліквідацыі раёнаў» пасёлак увайшоў у склад Вэлыканавасілкаўскай пасялковай грамады, а праз ліквідацыю Вэлыканавасілкаўскага раёна — у складзе Валнавахскага раёна[3][4][5].
Расійскае ўварванне ва Украіну (з 2022) правіць
У сакавіку 2022 года пасёлак быў акупаваны расійскімі войскамі.
16 жніўня 2023 года намеснік Міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла пра вызваленне пасёлка ад расійскіх акупантаў. Уражайнэ вызвалена сіламі ваенных 35-й асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Астраградскага разам з 38-й асобнай брыгадай марской пяхоты, а таксама пры ўдзеле іншых падраздзяленняў сіл абароны Украіны ў рамках контрнаступальных дзеянняў[6][7][8].
Насельніцтва правіць
Па дадзеных перапісу 2001 года насельніцтва пасёлка складала 1000 чалавек, з іх 57,4 % адзначылі родную мову украінскую, 42,1 % — рускую, 0,2 % — армянскую, 0,1 % — беларускую, балгарскую і грэчаскую мовы[9].
Крыніцы правіць
- ↑ Селище Урожайне: онлайн путівник Урожайним (англ.). travels.in.ua. Праверана 12 чэрвеня 2023.
- ↑ Карта селища Урожайне, Волноваський район . dn.2ua.org. Праверана 12 чэрвеня 2023.
- ↑ ShieldSquare Captcha (англ.). kmu.gov.ua. Праверана 11 чэрвеня 2023.
- ↑ Про утворення та ліквідацію районів (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 11 чэрвеня 2023.
- ↑ Автор. Урожайне. Донецька область . Праверана 11 чэрвеня 2023.
- ↑ У Міноборони України підтвердили звільнення Урожайного . Дзеркало тижня (16 жніўня 2023).
- ↑ Урожайне звільнено: Генштаб назвав три «гарячі» напрямки контрнаступу (укр.). www.unian.ua. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Українські захисники показали кадри звільнення Урожайного (Відео)
- ↑ Розподіл населення за рідною мовою, Донецька область . Архівавана з першакрыніцы 5 березня 2016. Праверана 4 квітня 2022.