Урэчнік альпійскі

Урэчнік альпійскі, Рдзест альпійскі[3][4] (Potamogeton alpinus) — від шматгадовых водных травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae). Этымалогія: лац.: alpinus — «альпійскі»[5].

Урэчнік альпійскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potamogeton alpinus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39020
NCBI  246694
EOL  1115947
IPNI  603114-1
TPL  kew-308479

Апісанне правіць

Мае вельмі разгалінаванае карэнішча. Сцёблы круглыя ў перасеку, без плям, да 200 см, звычайна неразгалінаваныя. Расліна часта афарбаваная чырвоным. Лісце спіральна размешчанае. Плывучае лісце можа быць напаўпразрыстым, ад эліптычнага да досыць вузкага, да 9х2.5 см, часам адсутнічае; ліставая пласціна чырванавата-зялёная. Пагружанае лісце ад ланцэтнага да вузка-эліптычнага, да 22х3.3 см, на вяршыні тупое, ад светла-карычневага да чырвонага колеру. Зялёныя кветкі 3-10 см даўжынёй. Плады 2.6-3.7 мм, ад аліўкава-зялёнага да карычневага колеру, зваротнаяйкападобныя. Храмасомы: (2n = 26, 52).

Распаўсюджанне правіць

Еўропа, Азія, Грэнландыя, ЗША, Канада. Расце ў халодных і ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я. Насяляе азёры, каналы, ручаі, асабліва на тарфяным грунце. Зрэдку культывуюць, лепш за ўсё размножваецца дзяленнем карэнішчаў.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Зелена книга України
  4. Довідник назв рослин України
  5. Dictionary of Botanical Epithets

Спасылкі правіць