Урэчнік кучаравы

Урэчнік кучаравы, Рдзест кучаравы[3] (Potamogéton críspus) — шматгадовая водная расліна; від роду Урэчнік сямейства Урэчнікавыя.

Урэчнік кучаравы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potamogeton crispus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39007
NCBI  55318
EOL  1115939
IPNI  323116-2
TPL  kew-308529

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая водная расліна з невялікім сцяблом і лісцем 4-6 см даўжынёй і 0,7—1,3 см шырынёй. Лісце цалкам адпавядае назве — яно моцна хвалістае, з дробнымі зубчыкамі па краі. Сцябло — галінастае, чатырохграннае, пляскатае, чырвонае, тонкае, 1-2 м даўжынёй, нагадвае марскія водарасці. Асобныя парасткі могуць адломвацца і працягваць развіццё ў плаваючым выглядзе.

Суквецце — колас. Тычынак і лычыкаў — па чатыры. Урэчнік кучаравы цалкам пагружаны ў ваду, толькі падчас цвіцення дробныя жаўтлявыя кветкі паднімаюцца над вадой і апыляюцца ветрам.

Плады — дробныя арэшкападобныя нерастрэсквальныя касцянкі з крукападобна выгнутым носікам, роўным даўжыні плоду.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Расце ў застойных і павольна праточных водах на глыбіні 0,1—3,5 м. Можа расці пры нізкіх тэмпературах і вельмі слабым асвятленні. Гэта ўласцівасць забяспечвае віду дамінаванне ў супольнасцях. Зімуе на дне вадаёма ў выглядзе карэнішчаў і зімуючых пупышак.

Урэчнік кучаравы распаўсюджаны ў нетрапічнай зоне абодвух паўшар’яў. У Паўночную Амерыку з Еўропы яго завезлі як каштоўны від для сажалак па рыбагадоўлі, але, размнажаючыся ў многіх вадаёмах, ён часам выцясняе не менш каштоўныя мясцовыя віды.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Прэпараты надземных частак урэчніка кучаравага (адвары, напары) у традыцыйнай медыцыне народаў Далёкага Усходу ўжывалі вонкава — пры ударах і пухлінах траўматычнага або запаленчага паходжання, пры сустаўных і цягліцавых болях.

Усе ўрэчнікі ўтрымліваюць шмат вапны, таму могуць выкарыстоўвацца як угнаенне.

Урэчнікам харчуюцца водныя малюскі, насякомыя, рыбы; на падводных частках рыбы адкладаюць ікру. У зарасніках урэчнікаў хаваюцца стайкі малявак рыб.

Таксанамічнае становішча правіць

Сінонімы правіць

Па дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць[4]:

  • Buccaferrea crispata
  • Potamogeton crenulatus
  • Potamogeton crispatus
  • Potamogeton lactucaceum
  • Potamogeton macrorrhynchus
  • Potamogeton serrulatus
  • Potamogeton tuberosus

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Potamogeton crispus L. is an accepted name (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (16 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2013. Праверана 6 ліпеня 2013.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць