Усвечча
Усве́чча — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча, за 17 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на захад ад вёскі Канашонкі.
Усвечча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 154 м |
Даўжыня | 2,98 км |
Шырыня | 2,12 км |
Плошча | 4,2 км² |
Аб’ём | 0,00808 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 8,2 км |
Найбольшая глыбіня | 3,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,1 ‰ |
Празрыстасць | 0,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 22,8 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай Іспол |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 4,2 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 2,98 км, найбольшая шырыня 2,12 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 8,08 млн м³. Плошча вадазбору 22,8 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на паўднёвым усходзе да 20 м), пясчаныя, спадзістыя, параслі лесам, участкамі на ўсходзе і захадзе разараныя. На поўдні да возера прымыкае забалочаная нізіна. Берагавая лінія звілістая ў паўднёва-ўсходняй і ўсходняй частках возера. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі моцна забалочаныя, вышынёй да 0,3 м. Пойма шырынёй да 100 м, забалочаная. Дно плоскае, да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненым ілам і сапрапелем. На возеры востраў плошчай 0,02 км².
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Іспол у возера Шэвіна.
Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 1,5 м. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 10—200 м ад берага.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, джгір, краснапёрка, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура правіць
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Курловіч М. М. Усвечча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 170. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)