Усяслаў Мікуліч (? — 1186) — першы лагожскі князь з полацкай ветві дынастыі Рурыкавічаў.

Усяслаў Мікуліч
Нараджэнне невядома
Смерць не пазней за 1186
Бацька Мікула

Аб яго нараджэнні амаль нічога не вядома. Па адной са звестак, ён быў унукам князя Давыда Усяславіча і сынам Мікулы[1]. Вядомы як першы князь Лагожска. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе — згодна з дадзенай інфармацыяй, ён быў саюзнікам Заслаўльскіх і Полацка-Віцебскіх князёў, а таксама прымаў ўдзел у барацьбе Святаслава Чарнігаўскага і Давыда Смаленскага. Усяслаў быў на баку Святаслава і падаспеў яму на дапамогу да Друцка, дзе завязалася бітва.

У далейшым звестак пра князя няма, аднак ужо паводле Лаўрэнцьеўскага летапісу вядома, што ў 1186 годзе ў Лагожску кіраваў ужо другі князь — Васілька Валадаравіч.

Зноскі

правіць
  1. Микула Давыдович(руск.) // Википедия. — 2022-06-20.