Уладзімір Пятровіч Талочка

(Пасля перасылкі з У. Талочка (архітэктар))

Уладзімір Пятровіч Талочка (нар. 4 верасня 1961, г. Капыль, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Пятровіч Талочка
Дата нараджэння 4 верасня 1961(1961-09-04) (63 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Аляксандр Жук[d], Naum Matusevich[d] і Vladimir Shcherbin[d]


Біяграфія

правіць

Скончыў у 1980 годзе Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 1986 годзе — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе (выкладчыкі А. У. Жук[ru], Н. З. Матусевіч[ru], У. М. Шчарбін[ru]). З 1988 года працуе ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект»: архітэктар, затым архітэктар 1-й катэгорыі (1989—1991), вядучы архітэктар (1991—1992), начальнік групы архітэктараў (1992—1998), з 1998 года — галоўны архітэктар праектаў.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Творчасць

правіць
 
Комплекс Беларусбанка і Белпрамбудбанка па вул. Фрунзэ ў Гомелі
 
Дом «для алімпійцаў»

Асноўныя творчыя працы: праект гасцініца «Чэске-Будзеёвіцы» ў г. Гомелі (праектаванне ў 1998-99); праект 7-17-ці павярховага індывідуальнага жылога дома з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі сацкультбыту ў мікрараёне № 16 г. Жлобіна (праектаванне ў 19921996); праект канцэртнай залы «Славянская» на набярэжнай ракі Сож (праектаванне ў 1999); праект «Белпрамбудбанка» па вул. Фрунзэ (праектаванне і будаўніцтва ў 2001—2003); праект абласнога ўпраўлення «Беларусбанка» па вул. Фрунзэ (праектаванне і будаўніцтва ў 2002—2006); праект інтэр’ераў рэстарана «Анастасія» (праектаванне і будаўніцтва ў 2001; сааўтар В. Бяспалаў); праект дыспетчарскай з прахадной тралейбуснага парку (праектаванне і будаўніцтва ў 2000—2001); праект рэканструкцыі фасадаў і інтэр’ераў Гомельскага гарвыканкама (праектаванне і будаўніцтва ў 2001—2002); праект інтэр’ераў гасцініцы «Сож» (праектаванне і будаўніцтва ў 2001—2002); праект Цэнтра рэабілітацыі сірот-інвалідаў (праектаванне ў 2001); праект офіснага будынка па вул. Камунараў (праектаванне ў 2001); праект 12-14-ці павярховага жылога дома «для алімпійцаў» з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі па вул. Інтэрнацыянальнай (праектаванне і будаўніцтва ў 2004—2006); праект грамадска-культурнага цэнтра па вул. Савецкай (праектаванне ў 2004); праект рэканструкцыі ДК чыгуначнікаў, інтэр’ер глядзельнай залы (праектаванне ў 2005) — усе ў Гомелі; праект фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў г. Жлобіне (праектаванне і будаўніцтва ў 2004—2008; сааўтары В. Бяспалаў, А. Талочка, Н. Карманава, В. Яворская, Л. Краўчэня); праект спартыўнага плавальнага басейна ў мікрараёне № 16 г. Гомеля (праектаванне ў 2006—2009; сааўтар В. Бяспалаў); праект вяслярнай базы ў г. Жлобіне (праектаванне ў 2008)[1]. Праект паркава-рэкрэацыйнага комплексу «Валатава» (сааўтар В. Бяспалаў; 1-е месца на аглядзе архітэктуры 2005 г.)[2].

Узнагароды

правіць

Узнагароджваўся граматамі інстытута, Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі за творчы падыход у прыняцці архітэктурных рашэнняў (2007), Ганаровай граматай Гомельскага аблбуд комплексу. Пераможца на 10 рэспубліканскім аглядзе-конкурсе лепшых архітэктурных твораў года ў намінацыі «Інтэр’еры грамадскіх будынкаў і збудаванняў» за праект «Інтэр’еры рэстарана „Анастасія“ ў г. Гомелі» (2002, сааўтар В. Бяспалаў). Лаўрэат V Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Інтэр’ер» (рэалізацыя) за інтэр’еры гасцініцы «Сож» у г. Гомелі і ў намінацыі «Грамадскія комплексы. будынкі і збудаванні» за праект «Цэнтр рэабілітацыі сірот-інвалідаў у г. Гомелі» (2003). Узнагароджаны Дыпломам у намінацыі «Грамадскія будынкі» за праекты «Дыспетчарская з прахадной тралейбуснага парку ў г. Гомелі» і «Комплекс банкаў па вул. Фрунзэ ў г. Гомелі», Дыпломам у намінацыі «Рэканструкцыя» за праект «Рэканструкцыя фасадаў і інтэр’ераў Гомельскага гарвыканкама», Дыпломам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтвы РБ за праект «Офісны будынак па вул. Камунараў у г. Гомелі». Лаўрэат VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» за лепшы праект «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у г. Жлобіне» (2005, сааўтар В. Бяспалаў).

Зноскі

  1. Толочко Владимир Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Малков, И. Г. Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5

Літаратура

правіць
  • Толочко Владимир Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)