Міжнародная федэрацыя баскетбола
Міжнародная федэрацыя баскетбола (фр.: Fédération Internationale de Basketball, скар. FIBA, у беларускай транслітарацыі ФІБА) — арганізацыя, што аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя баскетбольныя федэрацыі, якая вызначае асноўныя кірункі развіцця сусветнага баскетбола. Пад эгідай ФІБА праводзіцца чэмпіянат свету па баскетболе і іншыя міжнародныя спаборніцтвы. Штаб-кватэра ФІБА знаходзіцца ў швейцарскай Жэневе.
Міжнародная федэрацыя баскетбола | |
---|---|
FIBA | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | Жэнева, Швейцарыя |
Тып арганізацыі | basketball association[d] і міжнародная спартыўная федэрацыя[d] |
Афіцыйныя мовы | англійская, французская, руская, іспанская |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Арасіа Мураторэ |
Генеральны сакратар | Патрык Баўман |
Заснаванне | |
Заснавана | 18 чэрвеня 1932 |
Член у | 213 нацыянальных федэрацый |
fiba.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова абрэвіятура расшыфроўвалася як Міжнародная фдэрацыя аматарскага баскетбола (фр.: Fédération Internationale de Basketball Amateur). У 1989 г. слова Amateur было прыбрана (у сувязі з афіцыйным допускам прафесійных баскетбалістаў да міжнародных спаборніцтваў), але скарачаць назву не сталі.
Гісторыя
правіцьАрганізацыя была ўтворана 18 чэрвеня 1932 года на першай міжнароднай канферэнцыі нацыянальных баскетбольных асацыяцый, якая адбылася ў Жэневе, Швейцарыя. Нарада нацыянальных баскетбольных камітэтаў прыняла пастанову аб стварэнні Міжнароднай федэрацыі баскетбольных асацыяцый (FIBA), ля вытокаў стварэння ФІБА стаялі нацыянальныя баскетбольныя камітэты васьмі краін: Аргенціна, Грэцыя, Італія, Латвія, Партугалія, Румынія, Чэхаславакія і Швейцарыя. У 1989 годзе на кангрэсе ФІБА ў нямецкім горадзе Мюнхен была прынятая гістарычная пастанова аб удзеле прафесійных баскетбалістаў ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай ФІБА, у тым ліку Алімпійскіх гульнях.
Спаборніцтвы пад эгідай ФІБА
правіцьЗ 1950 году пачаў праводзіцца чэмпіянат свету па баскетболе сярод мужчын, а з 1953 года сярод жанчын. У цяперашні час абодва турніры праводзяцца незалежна адзін ад аднаго, з інтэрвалам раз у чатыры гады, на змену з Алімпійскім баскетбольным турнірам двухгадовым інтэрвалам. Акрамя гэтага пад эгідай ФІБА праводзяцца першынства свету для юніёрскіх (да 19 гадоў) і юнацкіх (да 21 года) мужчынскіх і жаночых зборных. Таксама ФІБА курыруе ўсе кантынентальныя першынствы, якія праходзяць на ўсіх пяці кантынэнтах, акрамя іх, юніёрскія (да 18 гадоў) і юнацкія (да 20 гадоў) кантынентальныя першынствы, якія праводзяцца толькі ў Афрыцы, Амерыцы і Еўропе.
З 1936 года баскетбольны турнір з’яўляецца нязменнай часткай праграмы летніх Алімпійскіх гульняў, правядзеннем турніру ў роўнай ступені займаюцца краіна-арганізатар Алімпійскіх гульняў, МАК і ФІБА.
З 1972 па 2002 год пад яго эгідай праводзіўся турнір Кубак Ранкеці. У 2003 годзе зменены на Жаночы Еўракубак (FIBA EuroCup Women).
Крыніцы
правіць- ↑ OpenStreetMap — 2004.
- ↑ https://www.fiba.basketball/fr/terms-and-conditions Праверана 24 жніўня 2022.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт ФІБА Архівавана 4 лістапада 1996.