Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ
Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій (РФіКТ) (да 2010 года — факультэт радыёфізікі і электронікі) — адзін з буйнейшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Створаны ў 1976 годзе.
Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1976 |
Дэкан | Малы Сяргей Уладзіміравіч |
Месцазнаходжанне | Мінск, Курчатава, 5 |
rct.bsu.by |
Сферы дзейнасці выпускнікоў факультэта: інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, радыёэлектроннае і аптычнае прыборабудаванне, камп’ютарныя сеткі, праграмаваная электроніка, мікраэлектроніка, нанаэлектроніка, лазерныя аптычныя тэхналогіі і іншыя.
Факультэт мае цесныя навукова-тэхнічныя сувязі з шэрагам замежных навуковых цэнтраў: Рурскім універсітэтам (Нямеччына); Ліёнскай тэхнічнай школай (Францыя); Орхускім універсітэтам (Данія); Расійскім інстытутам касмічных даследаванняў, а таксама з шэрагам універсітэтаў Расіі, Украіны, Польшчы.
Пра факультэт
правіцьНа факультэце працуюць больш за 100 выкладнікаў, многія з якіх маюць вучоныя ступені. Факультэт вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасцях:
- Радыёфізіка (кваліфікацыя: «Радыёфізік»)
- Фізічная электроніка (кваліфікацыя: «Фізік. Інжынер»)
- Камп’ютарная бяспека (радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі) (кваліфікацыя: «Спецыяліст па абароне інфармацыі. Радыёфізік»)
- Практычная інфарматыка (інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм) (кваліфікацыя: «Інфарматык. Спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях тэлекамунікацыйных сістэм»)
- Аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (кваліфікацыя: «Спецыяліст па аэракасмічных радыёэлектронных і інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях. Радыёфізік»)
На ўсіх спецыяльнасцях вывучаюцца наступныя дысцыпліны: вышэйшая матэматыка, агульная і тэарэтычная фізіка, інфарматыка, радыёфізіка, электроніка.
Структура факультэта
правіцьКафедры
правіць- Кафедра радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій
- Кафедра квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі
- Кафедра фізічнай электронікі і нанатэхналогій
- Кафедра інфарматыкі і камп'ютарных сістэм
- Кафедра інтэлектуальных сістэм
- Кафедра тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій
- Кафедра сістэмнага аналізу і камп'ютарнага мадэлявання
- Кафедра фізікі і аэракасмічных тэхналогій
Навукова-даследчыя лабараторыі
правіць- лазерных сістэм
- матэрыялаў і прыборных структур мікра- і нанаэлектронікі
- інфармацыйна-вымяральных сістэм
- прыкладных касмічных тэхналогій
- метадаў апрацоўкі інфармацыі
Студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі:
правіць- паўправадніковых лазераў
- матэрыялаў і тэхналогій мікраэлектронікі
- мадэлявання і аналізу стахастычных працэсаў і сістэм
Размяшчэнне
правіцьФакультэт РФіКТ знаходзіцца па-за Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай, недалёка ад станцыі метро «Малінаўка», каля прыпыначнага пункта «Гай». Недалёка знаходзяцца Гуманітарны факультэт БДУ, Біялагічны факультэт БДУ, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем.
Дэканы
правіць- Сяргей Уладзіміравіч Малы
- Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык (1990—2012)
- Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў (з 2021)