Фані Братэ
Фані Інгеборг Мацільда Братэ (шведск.: Fanny Ingeborg Matilda Brate; 26 лютага 1862 — 24 красавіка 1940) — шведская мастачка. Карціны Фані Братэ створаны пад уплывам шведскага мастака Карла Ларсана, яе працы апяваюць ідылію сямейнага жыцця.
Фані Братэ | |
---|---|
шведск.: Fanny Brate[1] | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Fanny Ingeborg Matilda Ekbom |
Дата нараджэння | 26 лютага 1862[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1940[2][6][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johan Frans Gustaf Oskar Ekbom[d][5][4] |
Маці | Henriette Alexandrine Dahlgren[d][4][5] |
Муж | Erik Brate[d] |
Дзеці | Torun Munthe[d] |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | figure painting[d][2] і жанравы жывапіс[2] |
Вучоба | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Фані Братэ была дачкой Ёхана Фрэдэрыка Оскара Густава Экбома (Johan Fredric Gustaf Oscar Ekbom), служачага Карла шведскага, герцага Вестэргётландскага. У 1880 годзе, ва ўзросце васямнаццаці гадоў, яна была прынята ў Каралеўскую акадэмію вольных мастацтваў. У 1887 годзе здзейсніла азнаямленчую паездку ў Парыж. У 1889 годзе пабывала ў Германіі, Даніі, Нарвегіі, Англіі, Аўстрыі і Італіі.
У 1887 годзе Фані выйшла замуж за Эрыка Братэ (1857—1924). У іх сям’і нарадзіліся чатыры дачкі: Астрыд (1888—1929), Торунь (1891—1993), Рагнхільд (1892—1894), Інгігерда (1899—1952). Будучы замужам, Фані была вымушана пакінуць жывапіс, але працягнула свой удзел у шведскім свеце мастацтваў у якасці заступніка іншых мастакоў.
У 1891 годзе Фані стала сябрам Асацыяцыі Мастакоў Svenska Konstnärernas Förening.
ПрацыПравіць
Мастачка працавала ў жанрах пейзажу, інтэр’ернай карціны, нацюрморта, партрэта.
Самым вядомым яе творам з’яўляецца карціна Namnsdag («У дзень свята»), напісаная ў 1902 годзе. У цяперашні час яна захоўваецца ў Шведскім нацыянальным музеі. Сярод яе лепшых прац «Сляпая старая» (1903), «Вольная хвіліна» і іншыя.
Фані Братэ з’яўляецца тонкім дзіцячым псіхолагам, у яе карцінах дзеці гуляюць у гульні, падглядаюць за іншымі дзецьмі, сварацца, з захапленнем малююць. У 1943 годзе ў Нацыянальным музеі Швецыі адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастачкі, на якой было прадстаўлена 126 яе карцін. Фані малявала алеем і акварэллю. Яе работы, якія паказваюць жыццё людзей у Швецыі XIX стагоддзя, з’яўляюцца важным элементам культурнай спадчыны краіны.
У цяперашні час карціны мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Швецыі, Гётэбаргскім мастацкім музеі, у Музеі Паўночных краін і ў прыватных калекцыях.
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Fanny I M Brate (f. Ekbom) — 1917.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 18610226 Brate f. Ekbom, Fanny Ingeborg Matilda // Swedish death index Праверана 14 красавіка 2018.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0007/C I/6 (1861-1886), bildid: 00033265_00006 Праверана 14 красавіка 2018.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Fanny Ingeborg Mathilda, f. 1861 i Stockholm // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 14 красавіка 2018.
- ↑ 6,0 6,1 Engelbrekts kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/6003/F I/8 (1938-1941), bildid: 00017532_00099 — С. 111. Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ Brate, FANNY I.M. — Svenskagravar.se. Праверана 13 чэрвеня 2017.