Памятная манета «Фарны касцёл. Нясвіж»

(Пасля перасылкі з Фарны касцёл. Нясвіж, манета)

Памятная манета «Фарны касцёл. Нясвіж» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі ўведзеныя ў абарачэнне 18 кастрычніка 2005 года. манеты выбіта са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.

манета «Фарны касцёл. Нясвіж», 20 рублёў, рэверс
манета «Фарны касцёл. Нясвіж», 20 рублёў, аверс

манета ўваходзіць у серыю Помнікі архітэктуры Беларусі. У гэтай самай серыі выбіта яшчэ адна манета прысвечаная Нясвіжу — Замак Радзівілаў.

Наміналы правіць

Сярэбраная правіць

  • проба серабра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манеты: 33.63 г
  • вага чыстага серабра: 31.1 г
  • дыяметр: 38.61 мм
  • якасць: «пруф»
  • тыраж: 2000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 65 850 руб. бяз футляру

Медна-нікелевая правіць

Апісанне правіць

манета мае выгляд круга, рант манеты мае рыфленне.

  • Аверс: у коле, з геаметрычным арнаментам, — выява дзяржаўнага герба Беларусі, унізе змешчаны год чаканкі, для срэбра — чыстая вага каштоўнага металю і проба; па крузе — надпісы: уверсе — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на сярэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэверс: па цэнтру — выява Фарны касцёл; справа ўнізе ў выглядзе старажытнай пячаткі змешчана дата: ХVI-XVII; уверсе — надпіс у тры радкі: «ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ»; унізе надпісы: «НЯСВІЖ», «ФАРНЫ КАСЦЁЛ».

Дызайн правіць

Манетны двор правіць

Спасылкі правіць